ПІСАЛА…


год 1973-і (2-е паўгоддзе)

Дарожная ліхаманка


Паўсядзённае жыццё кожнага чалавека самым цесным чынам звязана з грамадскім транспартам. Таму ад узроўню яго работы залежыць дакладны рытм на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Акрамя таго, работа транспарту ў многім вызначае ўмовы быту і адпачынку насельніцтва.
У сваю чаргу, бесперабойная работа аўтобусаў, іх хадзімасць знаходзяцца ў прамой залежнасці ад стану і якасці дарог. Наша аўтагаспадарка папаўняецца новымі сучаснымі больш складанымі аўтобусамі ЛIA3-677, ЛАЗ-695М, ПАЗ-672. Выхад са строю з-за дрэнных дарожных умоў адной дэталі, вузла робіць немагчымай далейшую эксплуатацыю ўсёй машыны.
Нягледзячы на значную работу, праведзеную за апошнія гады да дарожнаму будаўніцтву як у горадзе, так і ў раёне, трэба прама сказаць, што дрэнны стан часткі дарог з’яўляецца тормазам для забеспячэння рэгуаярнага руху на асобных гарадскіх і прыгарадных маршрутах. Рад прэтэнзій у нас да стану ўчасткаў дарог вуліц Заводскай, Свабоды, Пірагова, імя палка Нармандыя — Неман, 30 год ВЛКСМ. Па вуліцы Працы, ля прыпынку «Млынкамбінат», пасля дажджу ствараецца сапраўднае возеpa, якое, як гаворыцца, ні праехаць, ні прайсці. У нездавальняючым стане знаходзяцца аўтобусныя прыпынкі «Піўзавод».
Значную долю беспарадкаў уносяць у стан дарог будаўнічыя арганізацыі, якія пасля заканчэння работ не прыводзяць дарогу ў належны стан. Нядобрым словам памінаюць будаўнікоў вадзіцелі ўсіх машын пры праездзе скрыжаванняў вуліцы Дзяржынскага з вуліцамі III інтэрнацыянала і Свабоды, вуліц Чапаева і М. Горкага, участка дарогі па вуліцы Заводскай супраць прахадной дрэваапрацоўчага камбіната «Камінтэрн» і фабрыкі хімчысткі.
Спецыфіка работы на гарадскіх аўтобусаў такая, што на працягу змены вадзіцель шматразова павінен праязджаць дрэнныя ўчасткі. Адсюль і маса паломак, з’ездаў з ліній, парушэнне графікаў і скаргі пасажыраў на дрэннае абслугоўванне.
У пачатку чэрвеня ўпраўленне механізацыі і спецработ № 87 будаўнічага трэста № 21 разгарнула работы па вуліцы Заводскай па пракладцы каналізацыі да 10-й сярэдняй школы. Справа, безумоўна, патрэбная. Але як следаваць у гэтым выпадку аўтобусам? Зроблены аб’езд для рэгулярнага руху аказаўся непрыгодным. Гэта выклікала скарачэнне гарадскога маршруту № 4. У чэрвені ў сувязі з прайшоўшымі дажджамі аб’езд стаў непрыгодным нават для разавага руху аўтобусаў прыгараднага напрамку. Аказаліся закрытымі чатыры прыгарадныя марщруты, у тым ліку і Барысаў—Навасёлкі, якім карыстаюцца рабочыя і служачыя для паездкі ў горад на работу і з работы.
Неспрыяльнае становішча складваецца сёлета з забеспячэннем перавозак пасажыраў па раду прыгарадных маршрутаў. Прайшоў перыяд веснавой распуціцы і выкліканага гэтым бездарожжа, закончыўся чэрвень і, здавалася б, стан дарог павінен стабілізіравацца і забяспечыць бесперабойную работу аўтобусаў. На жаль, малюнак іншы. Частка аўтобусных маршрутаў з-за дрэннага стану дарог і немагчымасці праезду наогул закрыта, прычым ужо даволі працяглы час. Адсутнічае рух у вёскі Машчаніца, Навішчына, Слабодка, Плітчанка, Ухалода, Ляшчыны, якія з’яўляюцца канечнымі пунктамі маршрутаў, і цяжка сказаць, калі туды пойдуць аўтобусы.
Па раду маршрутаў стан дарог такі, што забяспечыць тут рэгулярны рух аўтобусаў крайне цяжка. Гэта ўчасткі дарог па маршрутах Блонь—Бродаўка, Прыяміна—Вяляцічы, Карсакавічы—Бараўляны, Хаўхоліца — Крацэвічы, Жартайка — Клетнае. Стан гэтых участкаў рэзка Залежыць ад умоў надвор’я, што робіць цяжкім праверку дарог і немагчыма забяспечыць рэгулярны рух. Своечасовая прафіліроўка ў большасці выпадкаў не праводзіцца.
Асабліва нездавальняюча складваецца становішча з забеспячэннем перавозак па маршруту Барысаў—Бродаўка. Дарожныя ўмовы ўчастка Блонь — Бродаўка такія, што эксплуатацыя аўтобусаў тут цягне за сабой непазбежную паломку машын. Гэта, у сваю чаргу, не дае магчымасці наладзіць рэгулярны рух. У асобныя дні з-за з’ездаў па тэхнічнай няспраўнасці за змену замянялася 4—5 аўтобусаў.
Няправільным з’яўляецца і становішча, калі ў сувязі з праводзімым рамонтам дарогі рух аўтобусаў закрываецца з-за непрыстасаванасці аб’езду. Такі малюнак назіраўся ў пачатку чэрвеня па маршрутах Барысаў—Чэрнеўка, Барысаў – Вяляцічы, дзе з-за рамонту дарогі ў вёсцы Грабло быў спынен аўтобусны рух на працягу тыдня.
Немагчыма наладзіць аўтобусны рух да вёскі Чэрнёўка, таму што дарожна-будаўнічы раён № 25 не забяспечвае неабходны стан аб’езду, а на палатне дарогі вядуцца рамонтныя работы. Па гэтай жа прычыне, з-за нездавальняючага стану аб’езду, з 13 чэрвеня ліхаманіць работу маршрутаў № № 32 і 12. Хаця дарожна-будаўнічы раён № 25, які пачаў работу па рамонту дарогі Барысаў—Бягомль, павінен быў забяспечыць нармальны аб’езд для аўтобусаў. Такое ж cтановішча па маршруту Барысаў — Ухалода. Тут пачаты работы па будаўніцтву дарогі, а існуючы аб’езд непрыстасаваны Для руху аўтобусаў.
Усе гэтыя непарадкі з дарогамі адмоўна адбіваюцца на руху пасажырскага транспарту, выклікаюць скаргі пасажыраў. Немалаважны і фінансавы бок пытання, таму што невыкананне рэйсаў цягне за сабой недадачу значнай часткі даходаў ад перавозак.
Задумваючыся аб становішчы з дарогамі, якое склалася сёлета, і ўлічваючы некаторыя аб’ектыўныя прычыны, нельга не адзначыць недастатковую ўвагу да пытання ўтрымання замацаваных дарог з боку кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў. У асобных выпадках адбываюцца, на мой погляд, кур’ёзныя факты, калі кіраўнік наогул не ведае аб тым, якая дарога замацавана для ўтрымання за яго гаспадаркай. Хаця з гэтага выпадку ёсць пэўнае і яснае рашэнне райвыканкома. Мала клапоцяцца аб ўтрыманні дарог у сельсаветах.
Без добрых дарог не можа быць наладжана дакладная работа аўтобусаў. Вось чаму на дарогі трэба звяртаць самую сур’ёзную ўвагу.

Ул. БРАНЦАЎ, начальнік аддзела эксплуатацыі аўтакалоны № 2433.

«Камуністычная праца», №107 (8290), Аўторак, 10 ліпеня 1973 года.



Адказы па пісьмы пасажыраў


Аўтобус маршруту № 11 прыбыў на прыпынак у 8.38, a адправіўся ў 8.58. Такім чынам, ён прастаяў 20 мінут, замест 2—3 па графіку. Пасажыры нерваваліся, спазніліся на работу. Было гэта 26 мая.
Пра гэты выпадак ў рэдакцыю напісаў П. С. Савіч, жыхар вул. Пагранічнай, 12. Рэдакцыя накіравала скаргу ў аўтакалону № 2433. У атрыманым адказе сказана, што факты, прыведзеныя ў пісьме, разгледжаны ў аддзеле эксплуатацыі аўтагаспадаркі і абмеркаваны на агульным сходзе работнікаў аўтастанцыі 13 чэрвеня. Выпадак меў месца. Прычынай з’явілася дапушчаная ў цэнтральнай дыспетчарскай памылка пры планаванні аўтобуса. Вадзіцель у даным выпадку не вінаваты. Старшаму дыспетчару Н. Н. Чарнуха сурова ўказана на недапушчэнне падобных фактаў у будучым.
I яшчэ адзін адказ атрымала рэдакцыя на скаргу, якая датычыцца раскладу руху аўтобусаў. На гэты раз вінаватым аказаўся вадзіцель. Жыхарка вёскі Рэм Мсціжскага сельсавета Н. Налівайка паскардзілася на тое, што 20 мая аўтобус па маршруту Барысаў—Нядаль на прыпынку ў вёсцы Халмоўка павінен быў быць у 15.20, але адправіўся намнога раней. Жанчына дарэмна чакала на прыпынку.
Пісьмо разгледжана ў аддзеле эксплуатацыі, абмеркавана сярод калектыву вадзіцеляў. Загадам па аўтакалоне шафёру Бузыннаму, які парушыў графік следавання па маршруту, аб’яўлена заўвага.
У некалькіх пісьмах ёсць прапановы па змяненню маршруту. Аб гэтым просяць, у прыватнасці, жыхары вуліцы Газетнай Ратштэйн, Хадасевіч, Зацяжны і іншыя. Яны просяць наладзіць рух аўтобуса маршруту № 5 па вул. Камсамольскай. У адказе начальніка аўтакалоны № 2433 Н. Гінзбурга сказана, што такое зрабіць не прадастаўляецца магчымым. У раёне канечнага прыпынку ля ракі Сха вядзецца будаўніцтва маста. Пляцоўка для развароту
аўтобусаў адсутнічае. Таму нельга забяспечыць выкананне патрабаванняў правілаў руху. 3 вуліцы Камсамольскай праводзіцца выезд і заезд вялікай колькасці аўтамашын з тэрыторыі аўтакалоны № 2421. Ва ўмовах інтэнсіўнага руху па вуліцы пры недастатковай шырыні праезнай часткі наладзіць бяспечны рух рэйсавых аўтобусаў цяжка.
Прыводзім таксама адказ на пісьмо жыхара вёскі Бытча Ф. Н. Вайтовіча, які ўносіў прапанову зрабіць прыпынак аўтобуса супраць гравійнага кар’ера. У адказе з аўтакалоны сказана, што рабіць такое нямэтазгодна. Пасёлак размешчан на адлегласці менш аднаго кіламетра ад асноўнага прыпынку вёскі Бытча, што дапусціма для прыгарадных маршрутаў. Акрамя таго, колькасць пасажыраў у гэтым месцы вельмі нязначная. Рабіць прыпынкі на адлегласці ад 600 да 800 метраў рэкамендавана для аўтобусаў гарадскіх маршрутаў з вялікай колькасцю пасажыраў.


«Камуністычная праца», №110 (8293), Субота, 14 ліпеня 1973 года.

Не ўсё залежыць ад аўтакалоны


Рэдакцыя атрымала пісьмо ад групы пасажыраў, якія ездзяць па маршруту Барысаў — Вяляцічы. Пасажыры незадаволены тым, што па маршруту выдзяляецца малая колькасць аўтобусаў, яны ідуць перапоўненыя, не забіраюць усіх пасажыраў. Асабліва вялікія цяжкасці ствараюцца ў перадвыхадныя дні. Пасажыраў абураюць паводзіны некаторых вадзіцеляў, якія прысвойваюць грошы ад перавозкі людзей.
Прыводзім адказ, які даслаў на скаргу начальнік аўтакалоны № 2433 Н. Гінзбург:
«Пісьмо разгледжана ў аддзеле эксплуатацыі аўтакалоны, абмеркавана на вытворчай нарадзе кіраўніцтва аўтапрадпрыемства і кантрольнай групы.
Маршрут Барысаў—Мётча — Вяляцічы з’яўляецца пасажырапаточным, абслугоўваецца аўтобусам маркі JIA3-695, які выконвае восем рэйсаў, На Участку Барысаў—Мётча, акрамя гэтага аўтобуса, працуюць два аўтобусы маршрутаў Барысаў —Чэрнеўка (12 рэйсаў) і аўтобус Мінск—Чэрнеўка (2 рэйсы). Акрамя таго, у вёску Вяляцічы следуе аўтобус Барысаў — Прыяміна — Вяляцічы, які выконвае ў дзень шэсць рэйсаў і часткова разгружае маршрут Барысаў—Вяляцічы праз Мётчу. На жаль, з-за дрэнных дарожных умоў па гэтаму маршруту забяспечыць рэгулярны pyx немагчыма. Аналіз загрузкі аўтобусаў па і маршруту Барысаў— Вяляцічы праз Мётчу паказвае, што перавозка пасажыраў у звычайныя дні тыдня забяспечваецца поўнасцю. Цяжкасці маюць месца ў перадвыхадныя (пры адпраўцы з горада) і выхадныя дні (пры выездах з вёскі). Прычым, спецыфіка прыгарадных перавозак такая, што за горад едуць пасажыры на працягу пятніцы і суботы, а выехаць з вёскі імкнуцца апошнімі рэйсамі ў нядзелю. Натуральна, пры гэтым узнікаюць значныя цяжкасці.
Выдзеліць дадатковыя аўтобусы не заўсёды ёсць магчымасць. Як правіла, у выхадныя дні значная колькасць машын адпраўляецца на экскурсійныя паездкі. Акрамя таго, у нядзелю ёсць вострая неабходнасць у адпраўцы пасажыраў з аўтастанцыі на Мінск.
Цяпер аўтагаспадарка прымае ўсе магчымыя захады для павелічэння выпуску аўтобусаў на лініі, стварэння неабходнага рэзерву для накіравання дадатковых аўтобусаў на найбольш пасажырапаточныя маршруты.
Што датычыць злоўжыванняў, якія дапускаюць вадзіцелі, прысвойваючы выручку ад правозу пасажыраў, то аўтагаспадарка вядзе з гэтым самую шырокую барацьбу, арганізуе праверку на лініях сіламі кантрольнай групы і адміністрацыі, грамадскіх кантралёраў, празодзіць выхаваўчую работу сярод вадзіцеляў. Тут дзейсную дапамогу маглі б аказаць самі пасажыры, калі б своечасова паведамлялі аб нарушэннях, якія дапускаюць вадзіцелі.
На жаль, значная частка пасажыраў, наадварот, дзейнічае заадно з нядобрасумленнымі вадзіцелямі, садзейнічае ў асобных выпадках крадзяжу выручкі. А вось сігналы з указаннем канкрэтных фактаў і даты парушэння фінансавай дысцыпліны з боку вадзіцеля паступаюць вельмі рэдка. I аўтары пісьма таксама не называюць ні аднаго канкрэтнага выпадку. У сувязі з гэтым да вадзіцеляў немагчыма прыняць мер уздзеяння.
Цяпер намечаны мерапрыемствы па ўзмацненню кантролю над работай аўтобусаў па маршруту Барысаў—Вяляцічы».



«Камуністычная праца», №116 (8299) Серада, 25 ліпеня 1973 года.

У чаканні аўтобуса…


«Чалавек стаіць на прыпынку ў чаканні аўтобуса. Часцей за ўсё на гэта ўходзіць значна больш часу, чым даехаць на paботу або да іншага месца назначэння. Стаіш і бачыш, як аўтобусы імчацца адзін за адным і толькі ў адзін бок, то іх няма зусім на працягу доўгага часу. А вынік потым такі: перапоўнены аўтобус, нервовасць сціснутых у ім людзей, вырваныя гузікі, сапсаванае адзенне пасажыраў і спазненні».
Гэта радкі з пісьма, якое даслаў у рэдакцыю грамадзянін I. Лісоўскі. Ён выказваў думку, што патрэбна кіраўніцтву аўтакалоны як след распрацаваць графік руху аўтобусаў па гарадскіх маршрутах, можа менш патрэбна аўтобусам прастойваць на канцавых прыпынках.
Рэдакцыя накіравала пісьмо Лісоўскага на рэагаванне. Дырэктар аўтакалоны № 2433 тав. Гінзбург паведаміў, што пісьмо абмеркавана на пашыранай вытворчай нарадзе кіраўніцтва аўтапрадпрыемства, на сходзе работнікаў службы эксплуатацыі, даведзена да ведама вадзіцельскага саставу.
Адной з прычын склаўшагася становішча з’яўляецца тое, што на значнай частцы гарадскіх маршрутаў на працягу доўгага часу дрэнны стан дарог. Пры значнай пасажырапаточнасці маршрутаў гэта прыводзіць да шматлікіх паломак аўтобусаў, з’ездаў з ліній і парушэння рытмічнасці руху.
Доўга няма праезду па вул. Дзяржынскага. Скрыжаванні гэтай вуліцы з вуліцамі Свабоды і III Інтэрнацыянала знаходзяцца ў нездавальняючым стане, што асабліва адбіваецца на тэхнічным стане аўтобусаў вялікай змяшчальнасці, якія ходзяць па першаму і адзінаццатаму маршрутах. Дрэнны аб’езд аўтобуса адзінаццатага маршруту па вул. Савецкай.
Больш двух тыдняў у маі і чэрвені не было праезду па пр. Рэвалюцыі ля кінатэатра «Радзіма». Аб’езд, які быў дадзен для аўтобусаў ЛIA3-677, вельмі складаны па стану дарог.
Доўгі час вядуцца работы па рамонту вуліцы Заводскай. Стан дарогі тут не дазваляе падтрымліваць рэгулярны рух. У дрэнным стане вуліца Працы на прыпынку «Млынкамбінат», вуліца Р. Люксембург — на пры-пынку «Піўзавод».
Акрамя таго, у летні перыяд рэзка павялічылася колькасць аўтобусаў, якія накіроўваюцца ў экскурсійныя паездкі. Да 18 аўтобусаў штодзённа выдзяляецца будаўнічым арганізацыям для дастаўкі рабочых. Усё гэта адбіваецца на графіку руху.
У той жа час звернута сур’ёзная ўвага на выпадкі недысцыплінаванасці асобных вадзіцеляў і работнікаў гарадскіх дыспетчарскіх пунктаў, што прыводзіць іншы раз да парушэння графіка. Кантрольнай службе дадзена ўказанне аб узмацненні кантролю за рэгулярнасцю руху.
Важна таксама і тое, што ў чэрвені аўтакалонай сумесна з работнікамі Беларускага навукова-даследчага інстытута аўтамабільнага транспарту зроблена нарміраванне скорасці руху. Матэрыялы нарміравання знаходзяцца ў інстытуце, а пасля апрацоўкі іх на ЭВМ будуць дадзены аптымальныя скорасці руху і часу стаянак на канцавых прыпынках. На аснове гэтага будуць перагледжаны графікі.
Прыемна адзначыць, што да канца гэтага года аўтапрадпрыемства атрымае яшчэ чатыры новыя аўтобусы ЛIA3-677, што дазволіць палепшыць перавозку пасажыраў у горадзе.

«Камуністычная праца», №124 (8307) Серада, 8 жніўня 1973 года.



Транспарт і пасажыр


Для паездкі ў адпачынак ці ў камандзіроўку, на работу і на-ват у кінатэатр чалавек прывык карыстацца цяпер паслугамі аўтамабільнага транспарту. Да таго ж, тарыфы на аплату праезду ў нашай краіне невялікія. Возьмем, напрыклад, грамадскі аўтамабільны транспарт. Паездка на аўтобусе ва ўмовах нашага горада каштуе 5 капеек. Праезд на таксі — 10 капеек за кіламетр. Зручна набываць месячныя праязныя білеты. Заплаціў 3 рублі і ня ведаеш клопатаў, а для школьнікаў кошт праязнога білета — 1 рубель, для студэнтаў 1 руб. 50 кап. Можна для параўнання прывесці кошт пасажырскага абслугоўвання ў капіталістычных краінах. У Злучаных Штатах Амерыкі праезд у аўтобусе каштуе 40 цэнтаў (36 капеек), праезд на таксі за адзін кіламетр 50 цэнтаў. I дарэчы, білет у кіно каштуе 2,15 долара. Гэтыя лічбы прыведзены ў даведніку «Мы і планета» (Выдавецтва палітычнай літаратуры, Масква, 1972 г.).
Мы ўжо звыкліся з дабротамі жыцця, якія існуюць у нас, і часам лічым іх нязначнымі.
Звернемся да канкрэтных фактаў па Барысаву, у прыватнасці, па абслугоўванню насельніцтва аўтамабільным транспартам. Цяпер у горадзе адначасова на 15 маршрутах курсіруюць больш 40 аўтобусаў і каля двух дзесяткаў таксі. Дабрасумленна прадуюць вадзіцелі аўтобусаў Ф. Рошчын, Я. Сакалоўскі, Ф. Іваноў, I. Гарус, І. Грынь, кандуктары П. Мізюкевіч, В. Медзяльцова, М. Мацюхіна, лінейныя інспектары А. Грынь, П. Беланожка, А.
Круглік і многія іншыя. Яны карыстаюцца агульнай павагай за сваю працу.
На жаль, мы сустракаемся і з фактамі абыякавых адносін работнікаў аўтатранспарту да сваіх абавязкаў. Не заўсёды строга захоўваецца рэгулярнасць руху, намечаныя графікамі інтэрвалы. Часам вадзіцелі забываюць аб’яўляць пасажырам назвы прыпынкаў. Нярэдка ў аўтобусах бывае брудна. Гэтыя недахопы адзначаны ў аўтобусах, якія водзяць I. I. Бельскі, В. І. Басацкі, А. I. Гарахавік, В. С. Мельнік.
Праведзенай нядаўна праверкай устаноўлена, што вадзіцелі міжгародніх аўтобусаў Г. Байкоў, В. Мізюкевіч, I. Шышла, В. Калячонак і некаторыя іншыя вазілі ў сваіх машынах пасажыраў без білетаў. Гэта ж адзначана і ў паводзінах іншых вадзіцеляў. Узяць, напрыклад, вадзіцеля міжгародняга аўтобуса Л. Кавалёва. Толькі ў гэтым годзе кантралёры ўжо чатыры разы адзначалі, што ён вазіў пасажыраў без выдачы білетаў. Наўрад ці забыўчывасць гэта. Мусіць, ён думаў і лічыў, што дзяржава не збяднее. А вось вадзіцель аўтобуса Л. Апет нават не лічыць для сябе абавязковым прад’яўляць кантралёрам касу для праверкі.
Напэўна, няма неабходнасці працягваць спіс вадзіцеляў, якія дапускалі парушэнні фінансавай дысцыпліны і тым самым наносілі страты дзяржаве. Да іх будуць прыняты адпаведныя меры ўздзеяння і пакарання.
Аднак нельга быць староннімі наглядальнікамі і самім пасажырам. Усе яны нядрэнна ведаюць існуючы парадак аплаты праезду і атрымання білетаў. Але…
Кантрольнай праверкай на працягу дзвюх гадзін на прыпынку каля чыгуначнага вакзала было выяўлена некалькі пасажыраў, якія «забыліся» за- плаціць грошы за праезд. Праз тры дні зноў была праведзена кантрольная праверка. I зноў білетаў не аказалася ў 14 пасажыраў. Давялося ім плаціць штраф.
Часам пасажыры скардзяцца: маўляў, не паспеў чалавек зайсці ў салон аўтобуса, а тут кантралёр. Бываюць і іншыя прыдзіркі. Мы далёкія ад думкі
падтрымліваць няправільныя дзеянні кантралёраў. Але ў вышэй названых выпадках праверка праводзілася, калі пасажыры закончылі паездку і ўжо выходзілі з аўтобусаў, Так, непрыгожа атрымліваецца ў некаторых грамадзян. Мы маглі б назваць прозвішчы гэтых «зайцаў», але спадзяёмся, што яны сябе пазнаюць і ў далейшым такое з імі не паўторыцца.
Вынікі работы грамадскага транспарту ў горадзе за першае паўгоддзе не могуць радаваць і супакойваць, яны з’яўляюцца стратнымі. Напрыклад, па аўтобусах маршруту № 9 (аўтастанцыя – Печы) атрыманы страты за паўгода на суму 14.171 рубель, па маршруту № 3 больш як на 12 тысяч рублёў. Такое ж становішча на аўтобусных маршрутах №№ 4, 5, 8, 10, 11.
Ёсць выпадкі неберажлівых адносін пасажыраў да дзяржаўнай маёмасці. У выніку прымянення «сілавых прыёмаў» выходзяць са строю касы-паўаўтаматы, псуецца абіўка сядзенняў. У салонах кідаюць кавалкі газет, акуркі і іншыя прадметы.
Не будзем адмаўляць, што ў транспартным абслугоўванні насельніцтва горада ёсць многа недахопаў якія залежаць ад кіраўніцтва аўтакалоны. Але аб гэтым павінна быць другая размова.
У горадзе 15 кіёскаў «Саюздруку», і толькі ў чатырох з іх можна загадзя купіць праязныя білеты і талоны. У больш шырокім маштабе можна было б арганізаваць продаж білетаў на прадпрыемствах.
Павышэнне дысцыпліны сярод вадзіцельскага саставу аўтобусаў і таксі і, безумоўна, строгае выкананне свайго грамадзянскага абавязку самімі пасажырамі дазволіць павысіць культуру транспартнага абслугоўвання насельніцтва горада раёна і рэнтабельнасць работы аўтатранспартных арганізацый.

I. СВІРЫДЗЁНДК, загадчык фінансавага аддзела гарвыканкома,
I. ГУШАЛЬ, кантралёр-рэвізор кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў БССР па Мінскай вобласці.

«Камуністычная праца», №152 (8335), Серада, 26 верасня 1973 года.



Пасажыры прапануюць


Аўтобусны pyx паміж горадам и вёскай увесь час паляпшаецца. I ўсё ж некаторыя праблемы застаюцца нявырашанымі па-ранейшаму. У гэтым пісьме мы хочам падзяліцца некаторымі меркаваннямі, расказаць аб недахопах, якія можна вылравіць без выдзялення якіх-небудзь дадатковых сродкаў.
Усе ведаюць і не будуць аспрэчваць, што маршрут Барысаў—Чэрнеўка – адзін з самых напружаных. Шэсць рэйсаў робіцца ў адзін бок і шэсць у другі. Быццам бы і дастаткова. Але рэйсы не заўсёды зручныя па часу. Хто ў 6 гадзін 10 мінут раніцы выязджае з Барысава? Ніхто, або вельмі мала едзе пасажыраў у гэты час. I машына амаль 50 кіламетраў ідзе пустая, Такі ж малюнак назіраецца вячэрнім рэйсам з Чэрнеўкі калі пусты аўтобус прыбывае ў 21 гадзіну ў Барысаў. Зноў пусты прабег, нікому не патрэбны рэйс.
Ці не лепш было б пакідаць аўтобус на ноч у Чэрнеўцы? Начуе ж тут аўтобус маршруту Мінск—Чэрнеўка. А раніцай барысаўскі аўтобус у гадзін 8— 9 мог бы падабраць пасажыраў, якія це трапілі на мінскі аўтобус. I час зручны, і пасажырам карысць, і машына пустая не хадаіла б па дарогах. Магчыма, начоўка аўтобуса патрабуе якіх-небудзь арганізацыйных намаганняў, але зручнасці для пасажыраў таксама трэба ўлічваць.
У пятніцу вельмі цяжка паехаць з горада ў канцы дня. Многія гараджане спяшаюцца на вёску да родных, дапамагчы ўбраць ураджай, за прадуктамі і г. д. 3 гэтай мэтай заўсёды даводзіцца выдзяляць дадаткова аўтобус. У таках выпадках трэба загадзя аб’яўляць пасажырам, што будзе дадаткавы рэйс, каб яны не нерваваліся. А на справе бывае так. Усе нервуюцца, выказваюць незадавальненне. I хоць дадаткавы аўтобус выдзяляецца, настрой ва ўсіх сапсаваны. А дастаткова было б загадзя аб’явіць аб ім, не прыйшлося б спрачацца, і асноўны аўтобус не пайшоў бы пералоўнены. Так што трэба загадзя планаваць дадатковы аўтобус і аб’яўляць аб гэтым пасажырам, як гэта робіцца на чыгунцы. Варта прадумаць і становішча з дадатковым рэйсам у панядзелак, каб усе, хто паехаў з горада, маглі без турбот вяряуцца дамоў.
Некалькі заўваг аб парадку на аўтавакзале. Калі няма аўтобусаў і мала рэйсаў — гэта могуць зразумець усе, як і тое, што не ўсё залежыць ад аўтагаспадаркі. Але мець дастатковую колькасць спраўных лавак на аўтавакзале і на прамежкавых прыпынках — гэта ўпаўне па сілах. Наша фантазія ідзе далей. Пасажырам пажадана, каб над лаўкамі была лёгкая павець ад дажджоў. Многія пасажыры вязуць ручныя грузы ў сетках, кошыках. Нядрэнна было б прыстасаваць слупы з кручкамі, каб гэтыя, грузы можна было павесіць, а не трымаць да самай пасадкі ў руках. I ў саміх аўтобусах трэба сачыць за тым, каб такіх кручкоў была дастатковая колькасць.
Можна ў пэўныя прамежкі часу збіраць канферэнцыі пасажыраў і выслухоўваць іх прапановы, прэтэнзіі, якіх многа. Яны датычадца і раскладу і іншых пытанняў. Напрыклад, дзеці ў Мётчанскую школу paніцай амаль заўсёды спазняюцца на 10—15 мінут.
Варта было б, каб і райвыканком больш актыўна ўключыўся ў кантроль за работай пасажырскага транспарту.

Па даручэнню пасажыраў саўгаса «Мётча».
М. ВІНАКУРАЎ.

«Камуністычная праца», №158 (8341) Субота, 6 кастрычніка 1973 года.



Выпадак у дарозе


Здарылася так, што 16 верасня аўтобус Барысаў—Бродаўка не давёз пасажыраў да канечнага прыпынку. Вадзіцель аўтобуса аб’явіў у мікрафон, што аўтобус няспраўны і вяртаецца ў гараж. Было гэта каля смолзавода. Вадзіцель паабяцаў, што праз паўгадзіны пасажыраў падбярэ другі аўтобус.
Людзі сталі чакаць. Даўно прайшло паўгадзіны, а аўтобуса ўсё не было. Людзі нерваваліся, замерэлі. Трапілі яны да месца прызначэння намнога пазней, чым меркавалі.
Сваё абурэнне пасажыры выкавалі ў двух пісьмах у рэдакцыю. Іх напісалі П. А. Каралёнак, а таксама т.т. Сіняўская, Кузняцова, Сягоднік, Пятровіч. Ганчароў, Клімашонак і іншыя.
У адказе на скаргі начальніка аўтакалоны № 2433 Н. Гінзбурга растлумачваецца прычына зрыву рэйса. Аўтобус, якім кіраваў вадзіцель В. М. Гусакоў, не дайшоў да месца з-за няспраўнасці. Яна ўзнікла па шляху следавання і пагражала бяспецы руху. Следаваць з пасажырамі ў аўтобусе вадзіцель не мог. У той жа час ён не растлумачыў як мае быць прычыну таго, што здарылася, дапусціў элементы грубасці да пасажыраў. За, гэта вадзіцель Гусакоў нанёс пакаранне.
Панесла пакаранне і дзяжурны дыспетчар С. П. Фралова, якая не прыняла неабходных мер, каб своечасова знайсці замену няспраўнаму аўтобусу, была грубай з пасажырамі. Паводзіны дыспетчара абмеркаваны на сходзе. Аўтакалона прыносіць свае прабачэнні з выпадку здарыўшагася.
Пасажыра Ф. К. Стасенку абурылі паводзіны вадзіцеля Грышкевіча. Ф. К. Стасенку, які жыве па 1-му Залінейнаму завулку, 36, трэба было трапіць на работу ў, начную змену. Ён дачакаўся. аўтобуса маршруту №4, але вадзіцель аб’явіў, што ён едзе ў гараж. Было гэта ў 1 гадзіну 40 мінут ночы. На наступную раніцу Стасенка ніяк не мог высветліць у аўтакалоне, чаму так здарылася. Ён званіў па некалькіх тэлефонах, але канкрэтнага адказу нідзе не атрымаў і вымушан быў напісаць у рэдакцыю.
Скарга Ф. К. Стасенкі разгледжана ў аддзеле эксплуатацыі, даведзена да ведама калектывў вадзіцеляў. Начальнік аўтакалоны № 2433 Н. Гінзбург паведаміў, што за няправільныя дзеянні вадзіцель Грышкевіч заслугоўвае суровага пакарання. Але, улічваючы, што ён не меў раней парушэнняў, загадам па аўтапрадпрыемству яму аб’яўлена заўвага.
Згодна ўстаноўленага ў аўтакалоне парадку ўсе заявы па-сажыраў павінны прымацца па тэлефону цэнтральнай дыспетчарскай № 51-35. Тут яны за- пісваюцца і перадаюцца для далейшага разгляду кіраўніцтву аўтакалоны. Гэты парадак парушыла дыспетчар Т. Паршыкава. Улічваючы, што яна працуе дыспетчарам нядоўгі час, Паршыкава сурова папярэджана.
А вось у трэцім выпадку скарга акаізалася неабгрунтаванай. М. М. Корсакаў ехаў у аўтобусе маршруту № 23 па гарадскому праязному білету. Адбылася непрыемная гутарка з кандуктарам, якая так і не пераканала пасажыра ў яго няправільных паводзінах.
У адпаведнасці з «Інструкцыяй па прымяненню білетаў на праезд у аўтобусах» гарадскі праязны білет у аўтобусе прыгараднага маршруту несапраўдны.

«Камуністычная праца», №184 (8367) Пятніца, 23 лістапада 1973 года.



Заўвагі будуць улічаны


Рэдакцыя атрымала адказы на скаргі пасажыраў. У пісьмах закраналіся розныя пытанні. Так, т. Нікалаеў, жыхар вул. Савецкай, 127, цікавіўся, чаму аўтобус маршруту № 5 не ідзе да канечнага прыпынку па вуліцы Дзяржынскага.
Выконваючы абавязкі начальніка аўтакалоны № 2433. І. Луцкевіч адказаў, што аўтобусы вялікай умяшчальнасці ЛІA3-677 не могуць рабіць разварот паблізу маста цераз раку Сxa. У мэтах бяспекі руху такі разварот неабходна зрабіць. Гэта даведзена да ведама гаркамгаса. Цяпер аўтобусы маршруту № 5 ідуць да вуліцы Берагавой па маршруту № 3.
Т. В. Галуза (вул. Прафінтэрна, 28) не задаволен рухам аўтобусаў па маршруту № 4. Тут бываюць выпадкі невыканання планавай колькасці рэйсаў.
На гэтае пісьмо даслаў адказ старшыня гарвыканкома М. Філіпаў. У адказе, у прыватнасці, сказана, што па маршруту № 4 курсіруюць пяць аўтобусаў з планавай колькасцю рэйсаў у дзень 113. Цяпер у аўтакалоце № 2433 намечаны меры па паляпшэнню перавозак пасажыраў залінейнага раёна. Работа аўтобусаў маршрутаў №№ 3 і 4 узята пад асобы кантроль.
На наступную скаргу, якую напісала жыхарка вёскі Дразы Бродаўскага сельсавета А. Д. Рэут, даслаў адказ старшыня выканкома райсавета. I. Сыравежка. Аўтар пісьма рабіла заўвагі наконт дрэннага стану рогі і зрыву рэйсаў па маршруту.
У адказе І. Сыравежкі сказана, што была праведзена праверка стану дарогі Бродаўка—Плітчанка. У ёй прымаў удзел начальнік аддзела эксплуатацыі аўтакалоны № 2433 У. I. Бранцаў. Выяўлена, што дарога ў дрэнным стане і неабходна зрабіць яе бягучы рамонт. Правесці гэты рамонт дадзена ўказанне саўгасу «Бродаўка», за якім замацавана дарога. Аўтобусны рух будзе адноўлен пасля заканчэння рамонту дарогі.
3 аўтакалоны атрыман адказ на скаргу Н. I. Слонскага (Н.-Барысаў, вул. Ясная, 6). Аўтар пісьма расказвае пра выпадак, сведкай якога ён стаў, калі ехаў з Лагойска ў Барысаў. Вадзіцель аўтобуса № 97-77 МБЖ Круглік не рабіў прыпынкаў па дарозе, груба паводзіў сябе з пасажырамі.
Вось што адказаў на скаргу выконваючы абавязкі начальніка аўтакалоны № 2433 I. Луцкевіч:
«Як тлумачыць шафёр Круглік, пры вяртанні з Лагойска ў аўтобусе адказала асвятленне. Устараніць няспраўнасць шафёр не змог і ў мэтах бяспекі руху не браў на прыпынках пасажыраў. У Зембіне разам з другім шафёрам Круглік устараніў няспраўнасць. Пасажыры, якія засталіся на прыпынку, даехалі ў Зембін аўтобусам Мінск —Бягомль, а ў Зембіне пераселі ў аўтобус Кругліка. Пасажыр Н. І. Слонскі паводзіў сябе нетактоўна, таму што знаходзіўся ў нецвярозым стане. Аб гэтым сведчыць лінейны інспектар Л. В. Дубень, якая ехала таксама ў гэтым аўтобусе. Таму адміністрацыя аўтакалоны ў даным выпадку лічыць вадзіцеля не вінаватым».

«Камуністычная праца», №202 (8385) Аўторак, 25 снежня 1973 года.



Вярнуцца да спісу артыкулаў>>