ПІСАЛА…


год 1971-ы


На лініі шматмесны

На лініі шматмесны


  Трынаццаць аўтобусных маршрутаў працуе сёння ў Барысаве. Штодзённа жыхароў горада абслугоўваюць 90 аўтобусаў і 22 легкавыя таксі. Яны перавозяць за суткі дзесяткі тысяч пасажыраў.
  А зусім нядаўна на вуліцах горада з’явілася навінка. Па першаму маршруту пачаў курсіраваць шматмесны аўтобус ЛІАЗ-677. Яго ўмяшчальнасць — 110 пасажыpaў. У першы рэйс новую машыну павялі вопытныя вадзіцелі аўтобусна-таксаматорнага парка Яўген Міхайлавіч Сакалоўскі і Фёдар Іванавіч Іваноў.
  Паляпшаюцца зручнасці пасажыраў нашага горада. У хуткім часе АТП атрымае яшчэ некалькі такіх шматмесных аўтобусаў і новых таксі «Волга-24».


П. ФАМІЧОЎ.
«Камуністычная праца», №32 (7806), Пятніца, 26 лютага 1971 года.



Шматмеснымі аўтобусамі ЛІАЗ-677 папоўніўся АТП нашага горада.
Яны курсіруюць па першаму маршруту, найбольш насычанаму пасажырамі.
Фота А. Церлюкевіча.


«Камуністычная праца», №89 (7863), Аўторак, 8 Чэрвеня 1971 года.


На пісьмы пасажыраў адказвае дырэктар АТП Н. З. Гінзбург

На пісьмы пасажыраў адказвае дырэктар АТП Н. З. Гінзбург

 Прапанова не падыходзіць 

  «Маршрут №32 не задавльняе многіх пасажыраў. Аўтобус заўсёды перагружан. На першыя два рэйсы не могуць трапіць усе жадаючыя, каб своечасова прыехаць на работу. Рабочым з М. Стахава трэба да прыпынку дабірацца тры з лішнім кіламетры. А на зваротным шляху даводзіцца рабіць «візіт» у Пчэльнік». Да гэтага зводзіцца сутнасдь пісьма Н. С. Ганчарова, які піша ад імя групы пасажыраў. Адначасова ў пісьме ёсць і прапанова: не ўключаць вёску Пчэльнік у маршрут, але зрабць прыпынак ля моста вёскі М. Стахаў па Зембінскай дарозе. Для тых, хто едзе ў Пчэльнік, прадоўжыць 12-ы маршрут на два кіламетры.
  Прыводзім адказ, які даслаў на гэтае пісьмо дырэктар АТП Н. З, Гінзбург: «Рух аўтобуса па маршруту № 32 Барысаў — Пчэльнік быў арганізаваны праз саўгас «Стара-Барысаў» па ўзгадненні з райбыканкамам і па шматлікіх просьбах пасажыраў. Арганізаваць рух аўтобуса без заезду ў Пчэльнік немагчыма, бо гэта выклікае скаргі значнай часткі пасажыраў. 
  Не прадастаўляецца магчымым прадоўжыць маршрут № 12 да прыпынку Пчэльнік. Гэты маршрут гарадскі. Яго працяг прывядзе да таго, што час на рэйс трэба будзе павялічьщь на 10 мінут, што выклікае скарачэнне колькасці рэйсаў, скаргі пасажыраў, павелічэнне платы за праезд».

Па шматлікіх просьбах

  Не задаволены рухам аўтобусаў пасажыры, якія едуць па маршруту Барысаў — Блонь — Бродаўка. Пасажыры т.т. Луцкевіч, Назарава, Мядзецкі, Варварынец і многія іншыя прыводзяць такія факты. Калі раней аўтобусы выходзіді з горада ў 6-00 і ў 6-05, то цяпер, пасля таго, як аўтапарк пераехаў у новае месца, аўтобусы выходзяць у першыя рэйсы ў 6-20 і 6-25, да 8 гадзін раніцы на работу не трапіш, бо аўтобусы вяртаюцца ў горад у 8-00 і 8-05. «Частковыя змены раскладу руху аўтобусаў па асобных маршрутах, у тым ліку па маршрутах № № 34 і 35, былі праведзены ў сувязі а переходам у новы гараж, — адказаў дырэктар аўтобусна-таксаматорнага парка Н. 3. Гінзбург, — гэта пацягнула за сабой накаторыя змены тэхналогіі работы парка, у даным выпадку стала неабходым дабаўляць 15 мінут для падачы аўтобуса ад гаража да аўтастанцыі. Час адпраўлсння аўтобусаў, якія прыводзяць пасажыры ў сваім пісьме — 6-20 і 6-25, — не адпавядае сапраўднасці. Адпраўка аўтобусаў па маршруту № 34 змянілася на 6-15 замест 6-05, а па маршруту № 35 — на 6-10 замест 6-00 гадзін.
  Улічваючы просьбы пасажыраў аб неабходнасці прыбыцця ў Барысаў да 8-00, аўтобус па маршруту № 34 з 3 мая ад аўтастанцыі адпраўлаецца па старому раскладу ў 6-05. Змяняць расклад руху аўтобуса па маршруту № 35 нямэтазгодна, бо ў любым выпадку ёй не зможа забяспечыць дастаўку рабочых у Барысаў да 8-00 (згодна ранейшага раскладу аўтобус маршруту № 35 прыбываў на аўтастанцыю ў 7 гадзін 57 мінут).
  У мэтах разгрузкі маршрутаў № № 34 і 35 з палавіны лютага ходзіць дадатковы аўтобус Барысаў — Брусы з адпраўкай з канечнага прыпынку ў 7-05.

  Маршрут пад кантролем

  Здараюцца выпадкі, калі автобус № 12 не прыходзіць па раскладу. Яго знялі з рэйса 27 сакавіка пасля 18 гадзін. На наступны дзень не было некалькіх рэйсаў. 6 красавіка не быў рэйс на 15-35 з горада, і на наступны дзень здарыўся такі ж выпадак. Усе гэтыя факты прывяла ў пісьме ў рэдакцыю 3. А. Бузо па просьбе жыхароў інтэрната ветэранаў працы. У пісьме таксама сказана, што здараюцца выпадкі, калі шафёр здымае трафарэт № 12 і ставіць № 1.
  Пісьмо 3. А. Бузо разгледжана на нарадзе работнікаў аддзела эксплуатацыі аутагаспадаркі. Дзяжурным дыспетчарам дадзена строгае ўказанне ні ў якім разе не пераводзіць аўтобусы маршруту № 12 на іншыя рэйсы, у тым ліку і на маршрут № 1.
  Асобныя выпадкі зрываў рэйсаў у красавіку мелі месца. Па маршруту ходзіць толькі адзін аўтобус, і ў выпадку тэхнічнай няспраўнасці рэйс не выконваецца. Начальніку аддзела экспяуатацыі У. I. Бранцаву дадзена ўказанне ўзяць пад кантродь работу маршруту і ў выпадну тэхнічнай няспраўнасці аўтобуса пераключаць на яго аўтобус з маршруту № 1.


Рэдактар А. Г. ГЕРАСІМЕНКА.
«Камуністычная праца», №83 (7857), Пятніца, 28 мая 1971 года.


Адказы з аўтобусна-таксаматорнага парка

Адказы з аўтобусна-таксаматорнага парка


  Рэйсаў дастаткова

  Па просьбе групы жыхароў вёсак Чарневічы і Шабынькі ў рэдакцыю напісаў пісьмо Г. В. Далідовіч. Просьба адна: наладзіць рэгулярны pyx аўтобусаў да гэтых населеных пунктаў, працягнуць маршрут Барысаў — Палялюм да вёскі Шабынькі.
На пісьмо даслаў адказ выконваючы абазязкі дырэктара АТП I. Луцкевіч. Прыводаім гэты адказ:
  Пісьмо Г. В. Далідовіч разгладжана ў аддзеле эксплуатацыі аўтагаспадаркі. Вёска Чарневічы з’яўляецца канечным прыпынкам маршруту. 3 16 мая аутобус выконвае восем рэйсаў. Адпраўка з Чарневіч у 7-55, 12-05, 16-10, 19-40. Праз вёску Шабынькі праходзіць маршрут Барысаў — Машчаніца, робяцца чатыры рэйсы.
  На абодвух маршрутах дарога грунтовая. У час веснавога і восеньскага бездарожжа з-за нездавальняючага стану дарог аўтагаспадарка вымушана закрываць маршруты. Асабліва ў нездавальняючым стане знаходзіцца ўчастак Палялюм—Чаряевічы. За стан гэтай дарогі адказвае саўгас імя Чапаева. Аднак ніякіх работ па яе ўтрыманню, прафіліроўцы, ачыстцы ад снегу ў зімовы час саўгас не вядзе. Гата і з’яўляецца галоўнай прычынай таго, што значную частку года автобус не даходаіць да вёскі Чарневічы, а ідзе толькі да Палялюма.
  У мэтах паляпшэння абслугоўвання насельніцтва вёскі Шабынькі аўтагаспадарка палічыла магчымым арганізаваць рух аўтобусаў маршруту Барысаў—Чарневічы праз Шабынькі. Змяненяе маршруту праведзена з 10 чэрвеня.
Адкрыць асобны аўтобусны маршрут Барысаў — Шабынікі аўтагаспадарка лічыць нямэтазгодным. Для забеспячэння перавозкі пасажыраў дастаткова маршрутаў Барысаў — Машчэніца і Барысаў — Чарневічы.

  Пазбаўлен прэміяльных

  Пасажыраў, якія едуць да вёскі Ухалода, абурылі паводзіны вадіцеля аўтобуса. Ён браў грошы, але не выдаваў білетаў. Ад імя пасажыраў напісалі пісьмо I. Котаў, Н. Ухленка, Н. Кот, Зарэмба.
  Пісьмо разгледжана на расшыраным пасяджэнні кіраўніцтва аўтагаспадаркі сумесна з paботнікамі кантрольнай службы. Вадзіцелю Іванову за парушэнне Інструкцыі, прысваенне грошай (выпадак быў 24 красавіка гэтага года) аб’яўлена суровая вымова, і ён пазбаўлен усіх відаў прэміяльных.
  Аддзелу эксплуатацыі ўказана на неабходнасць замацнення кантролю за рухам аўтобусаў па маршруту Барысаў — Ухалода.


Рэдактар А. Г. ГЕРАСІМЕНКА.
«Камуністычная праца», №94 (7868), Серада, 16 чэрвеня 1971 года.


Аўтобус... прывязалі

Аўтобус… прывязалі


  5 ліпеня 20 гадзін 50 мінут. Прыпынак «Вуліца А. Кашавога» маршруту № 1. Пасажыры нецярлліва паглядаюць уздоўж вуліцы Свабоды, адкуль павінен паявіцца прыгажун «ЛІАЗ» або хаця б прывычны працаўнік «ЛАЗ».
  Праходзіць 5 мінут, 10, 15, 20, 30, 40. Нічога падобнага на аўтобус, знаюмых абрысаў не бачна.
— He інакш, як прывязалі яго, — нявесела жартуе хтосьці з пасажыраў.
…55 мінут стаім. Гадзіну стаім.
— Ну, ведаеце, такога «рэкорду» не прыпамятаю на першым нумары. — не стрымлівае нехта.
  Аўтобус № 56-05 МББ паявіўся на прыпынку ў 21 гадаіву 58 мінут. Паехалі…
  На наступную раніцу званю ў дыспетчарскую аўтавакзала ў старой частцы горада.
— Праз якія інтарвалы павінен хадзіць аўтобус маршруту № 1?
— Самае вялікае праз 20 мінут, самы кароткі інтэрвал — 8 мінут. А наогул пазваніце па телефоне 25-92. Там лепш ведюць час руху першага маршруту.
  Званю. Пытанне ўсё тое ж. Адказ дыспетчара такі:
— Мне цяжка адказаць дакладна. Інтэрвал залежыць ад колькасці машын на лініі. Нармальна 6—7 мінут. А наогул пазваніце па телефоне 51-35.
  Званю зноў. Пытанне тое ж. Адказ дыспетчара такі:
— Самы вялікі інтэрвал мінут 30, на больш, а наогул пазваніце па телефоне 51-29. У аддзел эксплуатацыі.
  Зноў званок. Ля телефона — начальнік аддзела эксплуатацыі У. I. Бранцаў. Пытанне ўсё тое ж. У адказ — цяжкі ўздых, а затым тлума-чэнне:
— На круг машыне першага маршруту адводзідца 58 мінут. Наогул на лініі павінна быць 8 аўтобусаў. Але ўся бяда ў тым, што іх на лініі чатыры, а калі абед, яшчэ менш. Вельмі многа машын на рамонце. Не хапае вадзіцеляў. 30 машын працуюць у адну змену.
  Кола замкнулася. Больш нікому не трэба было званіць, нічога пытаць. Значыць, у той вечар па першаму маршруту працавала адна (!) машына. Усё было ясва, і Ў той жа час незразумела.
  Можа, не варта было так падрабязна апісваць гэты выпадак, калі б ён быЎ адзінкавы. Але справа ўся ў тым, што парушэнне графіка руху аўтобусаў па гарадскіх маршрутах стала ледзь не нормай работы аўтобусна-таксаматорнага парка. Нават увод у эксплуатацыю новага АТП ніяк не адбіўся на паляпшэнні руху аўтобусаў. Хутчэй наадварот.
  Пасажыра не цікавіць прычына, па якой ён стаіць гадзінамі ў чаканні аўтобуса. Пасажыру трэба своечасова трапіць на работу, на поезд. Пасажыру трэба ехаць. На тое ён і пасажыр.


Б. БЯРЭЗІНА.
«Камуністычная праца», №109 (7883), Аўторак, 13 ліпеня 1971 года.


Новыя аўтобусы - для маршруту № 11

Новыя аўтобусы — для маршруту № 11


  «Вельмі часта здараецца, што мы чакаем аўтобус маршруту № 11 па 40 мінут і болей. — піша ў рэдакцыю токар завода аўтатрактарнага электраабсталявання M. Мажэйка. — Адсюль вялікія нязручнасці. Расклад руху гэтага аўтобуса часта парушаецца. Вось прыклад. 4 чэрвеня на прыпынак ля 2-й паліклінікі прыйшіоў у 10 гадзін 48 мінут, аўтобуса ж дачакаўся ў 12 гадзін 5 мінут. Такіх прыкладаў можна прывесці многа. Мы спазняемся на работу, псуем настрой. I наогул варта ўжо навесці парадак з рухам аўтобуса маршруту № 11.
  Дырэктар аўтобусна-таксаматорнага парка Н. Гінзбург даслаў у рэдакцыю адказ на пісьмо. У адказе сказана, што скарга разабрана на расшыранай вытаорчай нарадзе кіраўніцтва аўтагаспадаркі і работмікаў службы эксплуатацыі.
На маршрут № 11 кожны дзень плануецца 5 аўтобусаў з інтарвалам руху 17 мімут. Ён з’яўляецца адным з важнейшых, разам з тым самы працяглы — 11,3 кіламетра. У выпадку скарачэння хаця б аднаго аўтобуса на лініі па тэхнічнай няспраўнасці і немагчымасці своечасовай замены — інтэрвал руху рэка ўзрастае.
  У першым паўгоддзі аўтагаспадарка павінна была атрымаць 6 аўтобусаў большай умяшчальнасці маркі «ЛІАЗ-677». Два з іх планавалася дадаткова выдзеліць на маршрут № 11. У сувяэі з тым, што аўтагаспадарка атрымала толъкі тры аўтобусы, а паступленне астатніх перанесена на трэці квартал, склалася цяжкае становішча з забеспячэннем дзейнічаючых маршрутаў.
  3 мэтай паляпшэння работы маршруту ў чэрвені было праведзена нарміраванне хуткасцей руху. Вывучаане гэтых паказчыкаў дасць магчымасць скласці рацыянальныя графікі руху па маршруту. Дыспетчарскай службе аўтагаспадаркі ўказака на магчымасць забеспячэння нармальнай работы маршруту № 11. 3 атрыманнем у ліпені двух новых аўтобусаў, якія плануецца выдзеліць на маршрут № 11, становішча палепшыцца.


«Камуністычная праца», №111 (7885), Пятніца, 16 ліпеня 1971 года.


Рух аўтобуса адноўлен

Рух аўтобуса адноўлен


  Многіх пасажыраў хвалюе рух аўтобусаў па маршруту Барысаў—Крацэвічы.
  Рэдакцыя атрымала на гэтыя скаргі адказ ад дырэктара аўтобусна-таксаматорнага парка Н. Гінзбурга. У адказе сказана, што маршрут Барысаў—Крацэвічы быў часова закрыт у сувязі з работамі, якія праводзіў дарожна-будаўнічы раён № 25 па паляпшэнню ўчастка дарогі да вёскі Забалоцце. Вёў тут работы і калгас імя Суворава па пракладцы водаправода ў вёску Забалоцце.
  3 15 ліпеня рух аўтобусаў па гэтаму маршруту адноўлен.


«Камуністычная праца», №121 (7895), Аўторак, 3 жніўня 1971 года.

Часовыя цяжкасці


Часовыя цяжкасці


  Пасажыраў, якія ездзяць па гарадскіх маршрутах, паранейшаму непакоіць pyx aўтобусаў №№ 3, 5, 11 і 14. Аб гэтым піша інжынер Галькевіч, які працуе на заводзе аўтатрактарнага электраабстлявання. 8 чэрвеня з 16 да 17 гадзін прайшоў толькі адзін аўтобус па маршруту № 3. Аўтобуса маршруту № 11 наогул не было. І такіх прыкладаў можна прывесці многа. Цяжка дабрацца на работу і з работы. Аўтобус маршруту № 14, уведзены для разгрузкі лініі ў гадзіны «пік», паяўляецца ўсё радзей.
  Прыводзім адказ, які даслаў на пісьмо дырэктар аўтобусна-таксаматорнага парка Н. Гінзбург: «У сувязі з выдзяленнем аўтагаспадаркай значнай колькасці машын па заказах прадпрыемстваў і арганізацый на экскурсійныя паездкі (у маі — 248, у чэрвені — 233, у сярэднім у дзень 7—8 аўтобусаў), а таксама ў сувязі з тым, што вялікая колькасць аўтобусаў знаходзідда на рамонце, узніклі цяжкасці ў забеспячэнні выхаду запланаваных машын на гарадскія маршруты.
  Згодна плана наступлення новых аўтобусаў на другі квартал аўтагаспадарка павінна была атрымадь 4 аўтобусы вялікай умяшчальнасці, маркі «ЛІАЗ-677». Два з іх планввалася выдзелідь на маршрут № 11, што ў значнай ступені аблегчыла б абслугоўванне пасажыраў. Аднак гэтыя аўтобусы аўтагаспадарка не атрымала. Іх атрыманне перанесена на чацвёрты квартал.
 У сувязі са склаўшыміся цяжкасдямі ў забеспячэнні асноўных маршрутаў выдзяленне аўтобусаў на маршрут № 14 было часова спынена. У ліпені прыпята менш заказаў, што дасць магчымасць павялічыць колькасць аўтобусаў для работы па горадзе. Pyx аўтобусаў па маршруту № 14 адноўлен з 12 ліпеня.


«Камуністычная праца», №125 (7899), Аўторак, 10 жніўня 1971 года.


Талоны для аўтапасажыраў

Талоны для аўтапасажыраў


  Тры гады таму назад у нашым горадзе з’явіліся першыя аўтобусы без кандуктараў. Спачатку яны былі абсталяваны касамі-капілкамі, на змену ім прыйшлі касы-паўаўтаматы.
На жаль, работа з касамі-паўаўтаматамі мае шэраг недахопаў. Аднаму пасажыру ўздумаацца кінуць туды які-небудзь прадмет. толькі не манету, другі зусім зломіць касу, і аўтобус сыходзіць а лініі, парушаецца графік руху. Здараюцца выпадкі, калі пасажыр, які прыехаў у наш горад, не знаёмы з парадкам аплаты за праезд у аўтобусе, не мае патрэбнай манеты, і ўзнікаюць розныя непаразуменні.
  3 10 жніўня аўтагаспадарка пачала пераход на абслугоўванне з выкарыстаннем кампосцераў. У аўтобусах дадаткова ўстаноўлена па два кампосцеры. Аплата за праезд робіцца кампасціраваннем талонаў або манетамі праз касы. Талоны для аплаты можна набыць у вадзіцеля аўтобуса і кіёсках «Саюздруку», Абанементныя талоны вадзіцель прадае толькі на прыпынках загадзя прыгатаванымі кніжачкамі без рэшты. Пераход на продаж абанементных талонаў будзе садзейнічаць павышэнню культуры абслугоўвання пасажыраў.


В. БРАНЦАЎ, начальнік аддзеда эксплуатацыі аўтобусна-таксаматорнага парка.
«Камуністычная праца», №127 (7901), Пятніца, 13 жніўня 1971 года.


Можна дамовіцца

Можна дамовіцца


  Група рабочых змены «3вязда» шклозавода імя Дзяржынскага ўзнімае пытанне аб тым, што часта ў суботнія і нядзельныя дні з начной змены даводзіцда вяртацца пешшу. Такі выпадак быў 27 чэрвеня. Ля прыпынку «Спартыўная», дзе стаялі рабочыя шклозавода, прайшоў аўтобус № 32-08. Але ён не спыніўся.
  У перадвыхадныя і выхадныя дні рух аўтобусаў у начны час арганізаван у адпаведнасці з рэжымам работы большасці прадпрыемстваў горада па скарочанаму графіку, паведамляе дырэктар АТП Н. Гінзбург. Апошнія рэйсы па маршрутах №№ 2, 3, 4, 5, 8, 9, 11 з адпраўкай ад аўтастанцыі ў 1 гадзіну 10 мінут ночы не выконваюцца. Такі рэжым работы аўтобусаў узгоднен з гарвыканкомам. Пытанне аб змяненні ў суботнія і нядзельныя дні для забеспячэння перавозкі рабочых шклозавода пасля начной змены раней не ўзнімалася. Для яго вырашэння неабходны канкрэтныя прапановы наконт таго, работа якіх іменна маршрутаў павінна быць прапягнута.
  Што датычыцца аўтобуса № 32-08, то ён быў выдзелен для адвозу рабочых аўтагаспадаркі, таму на прыпынках пасажыраў не браў.


«Камуністычная праца», №130 (7904), Серада, 18 жніўня 1971 года.


Аўтобус... прывязалі

Аўтобус… прывязалі


  Пад такім загалоўкам у нашай газеце (ад 13 ліпеня 1971 г.) была змешчана заметка. У ей размова ішла аб нерэгулярным руху гарадскіх аўтобусаў.
  Дырэктар аўтобуосна-таксаматорнага парка певедаміў, што заметка абмеркавана на пашыраннай вытворчай нарадзе гапспадаркі, каботнікаў тэхнічнай і эксплуатацыйнай служб. Крытыка прызнана правільнай, таму што недахопы ў забеспячэнні гарадскіх маршрутаў аўтобусамі ёсць.
  «У чэрвені-ліпені, — піша тав. Гінзбург, — у аўтагаспадарцы склалася цяжкае становішча з машынамі. Спадзяваліся атрымааь шэсць новых аўтобусаў ЛІАЗ-677. атрымаяі ж толькі тры. У той час, як спісалі шэсць машын маркі ЛАЗ, ЛІАЗ. Да таго ж штодзённа аўтагаспадарка вымушана выдзяляць ад 10 да 12 машын па заказах прадпрыемстваў і арганізацый для паездак на эксяурсіі.
  Рэзкае павелічэнне патоку пасажыраў па ўсіх маршрутах патрабавала выдзялення дадатковых аўтобусаў. Акрамя таго, незадавальняючы стан дарог і частая перагрузка машын прыводзяць да іх паломкі. Усё гэта адбілася адмоўна на работе гарадскога транспарту.
  Цяпер аўтагаспадарка прымае меры па павелічэнню выпуску аўтобусаў на лінію. Колькасць выдзяляемых машын па заказах для экскурсій будзе скарочана да пяці ў дзень. Вызвалены транспарт пойдзе для абслугоўвання гарадскіх пасажыраў».


«Камуністычная праца», №130 (7904), Серада, 18 жніўня 1971 года.


Гарадскі праязны не падыходзіць

Гарадскі праязны не падыходзіць


  Жыхар вёскі Юшкевічы Л. I. Кучынскі напісаў у рэдакцыю пісьмо, у якім расказаў, што ў час паездкі на аўтобусе па маршруту Барысаў—Глівін кантралёр не задаволіўся гарадскім праязным білетам, які быў прад’яўлен. Ён патрабаваў аплаціць кошт праезду і штраф. Ці правільнымі былі дзеянні кантралёра, пытаецца тав. Кучынскі.
  Вось што адказаў на пісьмо дырэктар аўтобусна-таксаматорнага парка Н. 3. Гінзбург:
  «Аўтобусны маршрут № 18 Барысаў—Глівін з’яўляецца прыгарадным. Праезд па маршруту з гарадскім білетам згодна «Інструкцыі па прымяненню білетаў на праезд у аўтобусах, легкавых і грузавых таксаматоpax і білетаў на правоз багажу» забаронен. Аб гэтым указана і на самім месячным білеце.
  Усе прыпынікі аўтобўса гэтага маршруту ў межах горада і ўстаноўлены з улікам падвозу рабочых і служачых, якія жывуць у вёсцы Глівін, на работу і вучняў у школу.
  Маршрут Барысаў — Глівін дзейнічае даўно, і ўвесь час гарадскі праязны білет быў несапраўдным для праезду. Змяніць зацверджаны парадак аўтагаспадарка не можа.
  Дзеянні кантралёра, які патрабаваў аплаціць кошт праезду і штраф, з’яўляюцца правільнымі».


«Камуністычная праца», №171 (7945), Пятніца, 29 кастрычніка 1971 года.


Праблемы транспарту

Праблемы транспарту


  На чарговым пасяджэнні гарадскога камітэта народнага кантролю разглядалася пытанне аб становішчы спраў у аўтобусна-таксаматорным парку. Папярэдне праводзілася ўсебаковая праверка работы АТП. Было высветлена, што за дзесяць месяцаў гэтага года аўтобусна-таксаматорны парк не справіўся з выкананнем асноўных тэхнікаэканамічных паказчыкаў. Так, каэфіцыент выпуску аўтобусаў на лінію за дзесяць месяцаў складае 95,6 працэнта, план перавозкі пасажыраў выканан усяго на 98,3 працэнта. На работу пасажырскага аўтатранспарту паступіла сёлета 61 скарга ад насельніцтва.
Скаргі ў асноўным выкліканы тым, што графікі руху на ўсіх маршрутах сістэматычна парушаюцца. Першыя аўтобусы выходзяць на лінію са спазненнем на 15—20 мінут. Бываюць выпадкі, калі на лінію выходзіць меншая колькасць аўтобусаў, чым заплапавана. У выніку павялічваюцца інтэрвапы руху ў 1,5—2 разы і пасажыры прастойваюць на прыпынках па гадзіне і больш (маршруты №№ 2, 3, 4, 5, 10). Адзначана, што на дыспетчарскіх пунктах горада і вакзала асобныя аўтобусы прастойваюць па 21 мінуце і больш замест дзвюх-пяці.
  Не на ўзроўні тэхнічнае абслугоўванне аўтобусаў і таксаматораў. Таму нярэдкія выпадкі нявыхаду на лінію па тэхнічных няспраўнасцях. Ёсць мпога педахопаў і ў рабоце дыспетчарскай сдужбы АТП. Рабонікі гэтай службы слаба кантралююць графікі руху аўтобусаў, у гадзіны «пік» транспарт перагружан.
  Сярод недахопаў былі адзначаны і такія, як нізкая культура абслутоўвання пасажыраў. Здараюцца выпадкі, калі аўтобусы выходзяць на лінію бруднымі. Не ўсе кандуктары аб’яўляюць прыпынкі, дапускаюць выпадкі грубасці ў адносінах да пасажыраў. Праверка ўстапавіла і іншыя педахопы ў рабоце АТП.
  Гарадскі камітэт народнага кантролю ў сваёй пастанове запісаў: патрабаваць ад кіраўніцтва аўтобусна-таксаматорнага парка, дырэктара Н. 3. Гінзбурга і галоўнага інжынера I. I. Луцкевіча, распрацаваць і ажыццявіць мерапрыемствы, накіраваныя на ўстараненне адзначаных недахопаў і аб выкапанні мерапрыемстваў паведаміць да 1 красавіка 1972 года. Намесніку дырэктара АТП па эксплуатацыі М. Б. Рахліну за дрэнную арганізацыю работы дыспетчарскай службы і адсутнасць кантролю за захаваннем графікаў руху аўтобусаў аб’яўлена вымова.


«Камуністычная праца», №191 (7965), Субота, 4 снежня 1971 года.


Праблемы запраўкі аўтобусаў

Праблемы запраўкі аўтобусаў


  Усхваляванае пісьмо ў рэдакцыю даслалі шафёры аўтобусна-таксаматорнага парка. Справа вось у чым. Пакуль АТП размяшчаўся на Камсамольскай вуліцы. Тут быў пэўны парадак з запраўкай аўтамабіляў гаручымі і змазачнымі матэрыяламі. У парку дзейнічала свая аўтазаправачная станцыя.
  Але вось АТП пераехаў на новае месца. Тут заправачнай станцыі няма — такі быў праект будаўніцтва, так яно і атрымалася.
Дзе ж запраўляцца аўтобусам? Ранейшую тэрыторыю АТП заняла калона грузавых машын. Вядома, тут абслугоўвалі ў першую чаргу толькі свае аўтамабілі. Вадзіцеді аўтобусаў сталі нейкімі пасынкамі. Акрамя ўсяго іншага, заправачную станцыю на Камсамольскай вуліцы закрывалі а восьмай гадзіне вечара. Вадзіцелям аўтобусаў прыходзілася і без таго цярпець нязручнасці, заязджаючы амаль кожны раз на сваю ранейшую тэрыторыю.
  Не вельмі хацелі абслугоўваць аўтобусы і на аўтазаправачнай станцыі па вуліцы Гагарына. Гэтая станцыя прызначана ў першую чаргу для транзітных машын, яна не магла справіцца з запраўкай яшчэ і аўтобусаў. Кожны раз стваралася чарга.
Рэдакцыя папрасіла кіраўніцтва аўтакалоны і аўтобусна-таксаматорнага парка разабрацца і ў сваіх ўзаемаадносінах і ў тым, як лепш наладзіць запраўку аўтобусаў. Вось што мы можам адказаць на пісьмо вадзіцеляў. Па распараджэнню кіраўніцтва Мінскага абласнога аўтатрэста аўтазапраўка ў былым парку на вуліцы Камсамольскай павінна дзейнічаць з раніны да 2 гадзін 30 мінут ночы. Уведзена яшчэ адна змена работы на заправачнай. За гэты час усе машыны павінны паспець заправіцца гаручым, атрымаць змазачныя матэрыялы.
  Разам з тым трэба сказаць, што працяг работы запраўкі не вырашае ўсіх праблем. Па-першае, з-за чаргі тут прыходзіцца доўга прастойваць машынам. Па-другое, у вячэрні час у двары парка збіраецца вельмі многа грузавых машын на стаянку, тут аўтобусам цяжка нават развярнуцца.
  Перад кіраўніцтвам аўтобусна-таксаматорнага парка па-ранейшаму востра стаіць пытанне рашыць праблему запраўкі аўтобусаў. Напэўна, трэба недзе будаваць дадатковую аўтазаправачную станцыю. Тым больш, што колькасць аўтамабіляў у горадзе — у асабістым карыстанні і грамадскіх — з кожным годам значна павялічваецца.


«Камуністычная праца», №193 (7967), Серада, 8 снежня 1971 года.


Адказы па сутнасці

Адказы па сутнасці


  Рэдакцыя атрымала чарговыя алказы з аўтобусна-таксаматорнага парка на пісьмы пасажыраў. Жыхар вёскі Палялюм А. Гараўскі цікавіцца тым, чаму аўтобусы, якія павінны ехаць да вёсак Чарневічы, Палялюм або Машчаніца, даходзяць толькі да Сяменькавіч. У дыспетчарскай, каля чыгуначнага вакзала гэта тлумачаць тым, што далей дрэнная дарога. А як быць тым пасажыпам, якім трэба дабірацца далей? А. Гараўскі прыволзіць прыклад з выпадкам, які албыўся 23 кастрычніка. Аўтобус даехаў да Сяменькавіч і вадзіцель згадаіўся везці пасажыраў далей да Палялюма. Пасажыры сабралі яму па 20 капеек і такім чынам трапілі да месца прызначэння.
  Дырэктар аўтобусна-таксаматорнага парка Н. 3. Гінзбург паведаміў у рэдакцыю, што сёлета ў сувязі з дрэнным станам дарог у кастрычніку-лістападзе былі закрыты некаторыя маршруты. Нездавальнлючым быў стан дарогі і да вёскі Палялюм. Рух па такой дарозе непазбежна вядзе да паломкі аўтобусаў, прастояў іх на рамонцё. Аб неабходнасці палепшыць стан дарогі было паведамлена ў райвыканком. Факт, аб якім піша Гараўскі, меў месца. Вадзіцелю аўтобуса № 32-04 Аляхновічу за парушэнне ўказання дзяжурнага дыспетчара, прысваенне выручкі ад правозу пасажыраў з Сямепькавіч да Палялюма аб’яўлена вымова. 3 паляпшэннем стану дарогі рух да вёскі Палялюм будзе неадкладна адноўлен.
  Атрыман адказ на скаргу пасажыраў Харковай, Галуза, Сінкевіч, Сахончык. Дырэктар АТП даў такое тлумачэнне выпадку, які адбыўся з пасажырамі 13 кастрычніка. Аўтобус № 33-77 знаходзіўся ў гэты дзень з 15 да 18 гадзін на рамонце, а затым быў накіраван на аўтастанцыю ў распараджэнне дзяжурнага дыспетчара. Усім вадзіцелям указана на неабходнасць пры следаванні з гаража на дыспетчарскія пункты, чыгуначнага вакзала і аўтастанцыі падвозіць у гэтых напрамках пасажыраў, якія стаяць на прыпынках. Вадзіцель Грышкевіч вёз пасажыраў толькі да горада. Але ён не папярэдзіў, што паедзе на аўтастандыю. І ў аўтобус пасадзіў пасажыраў, якім трэба было ехаць у раён вуліцы Берагавой. Вадзіцель жа паехаў да аўтастанцыі. Дзеянні шафёра няправільныя. Загадам па аўтагаспадарцы яму аб’яўлена спагнанне. Факты грубасці а боку вадзіцеля не пацвердзідіся.
  Непрыемны выпадак адбыўся з групай пасажыраў аўтобуса маршруту № 5. 15 кастрычніка ў 18 гадзін 25 мінут на прыпынку каля аўтастанцыі яны селі ў аўтобус, узялі білеты ў касах. Але вадзіцель сказаў, што аўтобус не пойдзе па маршруту і каб пасажыры чакалі наступны аўтобус. 3 аўтобусна-таксаматорнага парка паведамілі, што 15 кастрычніка аўтобус быў знят з маршруту 5 для дастаўкі ў вёску Траянаўку 40 пасажыраў. Аднак дыспетчар Фралова загадзя не папярэдзіла вадзіцеля і пасажыраў. Такія дзеянні дыспетчара з’яўляюцца няправільнымі. На гэта Фраловай строга ўказана.


«Камуністычная праца», №194 (7968), Пятніца, 9 снежня 1971 года.



Вярнуцца да спісу артыкулаў>>