ПІСАЛА…


год 1970-ы
Сцеражыцеся адрамантаванага аўтамабіля

Сцеражыцеся адрамантаванага аўтамабіля

  Давялося мне днём ехаць у аўтобусе. Яго нумар 32-06 МБВ. Наперакор звычайнаму, і людзей у машыне было небагата. Але паездка не закончылася дабром. Выходзіў я на прыпынку па вуліцы Яроша, быў у самым добрым настроі.   І раптам… Зачапіўся за нейкую жалязяку ў дзвярах крысом паліто і парваў яго. Гляджу — вісіць латка. Сорамна і крыўдна стала.   Аказваецца, аўтобус гэты прайшоў рамонт. Да дзвярэй прымацаваны вугольнічкі, а на канцы балтоў тырчаць гэтак сантыметры па тры.   Спрабаваў я выказаць крыўду шафёру аўтобуса. Маўляў, трэба ж глядзець за машынай. А шафёр мне адказаў зусім спакойна, што не ён наставіў гэтых балтоў і не я першы парваў адзенне. Вось так атрымалася: я пацярпеў і я вінаватым аказаўся. А бракаробы парка ні за што не адказваюць.

А. ШУБНІКАЎ. «Камуністычная праца», №191 (7760), Серада, 2 снежня 1970 года.

Зноў пра білеты і манеты

Зноў пра білеты і манеты

  Няштатны карэспандэнт газеты А.Курсакоў напісаў у рэдакцыю свае меркаванні наконт набыцця білетаў у аўтобусах. Ён, у прыватнасці, незадаволен тым, што пункты размену манеты не заўсёды адкрыты. Аўтар прапануе ўвесці продаж талонаў. Пісьмо было накірована дырэктару аўтобусна-таксаматорнага парка Н. Гінзбургу. У сваім адказе ў рэдакцыю ён адказаў, што ўвесці продаж талонаў у аўтобусах не прадстаўляецца магчымым. Гэта, як і размен манеты, зробіць работу вадзіцеля больш цяжкай і ён не зможа поўнасцю захоўваць патрабаванні бяспекі руху. Акрамя таго, у аўтагаспадарцы адсутнічаюць кампосцеры для кампасцірвання талонаў. У цяперашні час пытанне размену грошай у градах рэспублікі вырашае абласны аўтатрэст і Міністэрства аўтамабільнага транспарту.   Цяпер наладжан размен грошай дадаткова ў чатырох кіёсках: па вуліцах Чапаева, Гагарына, Працы. Разменны пункт на чыгуначным вакзале працуе да 23 гадзін. Рабіць час яго работы больш працяглым нямэтазгодна, бо паток пасажыраў у гэты час нязначны.   Касы-паўаўтаматы пастаянна правяраюцца і рамантуюцца. Аднак асобныя пасажыры кідаюць у іх пастароннія прадметы — гузікі, адходы ад штампоўкі. Таму не дзіўна, што здараюцца выпадкі паломак кас і дзейнічаюць яны незадавальняюча.

«Камуністычная праца», №90 (7659), Аўторак, 9 чэрвеня 1970 года.

На аўтобусных маршрутах

На аўтобусных маршрутах

Не зусім задавальняюць пасажыраў маршруты № 4 і № 11. Таму ў рэдакцыю аб гэтым працягвалі паступаць пісьмы. Яны былі накіраваны на разгляд дырэкцыі аўтобусна-таксаматорнага парка.  Як паведамілі ў рэдакцыю, па маршруту № 4 штодзённа плануецца пяць аўтобусаў. У мэтах паляпшэння абслугоўвання насельніцтва залінейнага раёна ў гадзіны «пік» выдзяляецца экспрэсны аўтобус маршруту «Кантора ачыстак — чыгуначны вакзал». Падоўжыць маршрут № 11 да канторы ачыстак не прадстаўляецца магчымым. У гэтым выпадку для захавання ранейшага інтэрвалу патрабуецца давесці колькасць аўтобусаў на гэтым маршруце да 10 адзінак. А дадатковых аўтобусаў парк пакуль не мае. Усе выпадкі зрыву рэйсаў па маршрутах аўтагаспадарка расследуе і да віноўных прымаюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

«Камуністычная праца», №22 (7591), Аўторак, 10 лютага 1970 года.

Пачала сваю работу прыгажуня Бярэзіна

 Пачала сваю работу прыгажуня Бярэзіна…  У чарговы раз з прыстані Барысаў адпраўляецца  пасажырскі цеплаход. Фота: В.Качановіча. Лета 1970.

Да ведама пасажыраў!

Да ведама пасажыраў!

   З 20 студзеня 1970 года размен грошай у аўтобусах рабіцца не будзе. Разменныя пункты знаходзяцца на аўтастанцыі (даведачнае бюро) і на чыгуначным вакзале (аўтакаса).     Пасажыр, які не мае ў аўтобусе дробнай манеты для аплаты праезду, будзе разглядацца як безбілетны і падвяргацца штрафу.

Адміністрацыя АТП.

Поспех чыгуначнікаў

Поспех чыгуначнікаў

   31 кастрычніка калектыў станцыі Барысаў выканаў пяцігадовы план перавозак. У гэтыя дні чыгуначнікі працуюць над выкананнем сацыялістычных абавязацельстваў, прынятых у гонар XXIV з’езда КПСС і 100-годдзя беларускай магістралі. За сёлетні год намечана сфарміраваць 1 250 паяздоў хуткасным метадам, адправіць 520 цяжкавагавых паяздоў. За кошт скарачэння прастою вагонаў і павелічэння статычнай нагрузкі ўзята абавязацельства кожныя суткі эканоміць 4,5 вагона для дадатковай пагрузкі.    Калектыў станцыі з поспехам працуе над выкананнем павышаных абавязацельстваў. Добрых поспехаў у працы дабіваецца змена № 3, якой кіруе маняўровы дыспетчар камуніст М. С. Гаеўскі. Адна з лепшых старшых вагаўшчыц З.М. Пажарыцкая займаецца ўшчыльненнай пагрузкай прапітаных слупоў з нарошчваннем бартоў паўвагонаў. Як заўсёды, выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі дзяжурны па станцыі М.Я. Агафонаў.

В.Атаманенка, голоўны інжынер станцыі Барысаў. «Камуністычная праца», №174 (7743), Аўторак, 3 лістапада 1970 года.

Да ведама пасажыраў!

Да ведама пасажыраў!

   Аўтобус маршруту № 10 часова, з 10 сакавіка 1970 года, будзе курсіраваць па маршруту: чыгуначны вакзал — млынкамбінат — вуліца Працы — аўтамагістраль — пасёлак Печы.

Адміністрацыя АТП.

Вадзіцель i пасажыр

Вадзіцель i пасажыр

   Гэты выпадай адбыўся 6 красавіка. Да рога ад аўтамагістралі да пасёлка «Камунар» была ў дрэнным стане, і таму аўтобус маршруту №6 не заходзіў у пасёлак, а разварачваўся тут жа, на дарозе. Пра гэта ведалі пасажыры, і таму чакалі пасадкі на магістралі. У асноўным гэта былі рабочыя, якія павінны былі выйсці ў трэцюю змену, з 12 гадзін ночы. Алее на гэты раз яны на работу спазніліся, Спазніліся па віне вадзіцеля аўтобуса Фафанава, які заехаў у пасёлак, а на зваротным шляху спакойненька праехаў каля 14 пасажыраў, якія здіўлена глядзелі яму ўслед.    Пазней мне давялося чытаць тлумачэнне, якое даў з гэтага выпадку Фафанаў. Ён, у прыватнасці, піша, што пасажыры ряспесціліся і хутка пачнуць патрабаваць, яаб іх давозілі да ўласнага дома або кватэры. А не падабраў таму, што яны стаялі не на прыпынку, ён жа дзейнічаў па інструкцыі. Але Фафанаў чамусьці не ўлічыў, што ўвесь дзень пасажыры садзіліся іменна на магістралі, куды быў перанесен прыпынак. I проста з меркаванняў звычайнай чалавечнасці шафер павінен быў падабраць людзей на магістралі, як гэта, між іншым, зрабіў вадзіцель аўтобуса, што ішоў з Неманіцы.    Пасажыраў абурыў учынак Фафанава, і яны паведамілі аб гэтым у рэдакцыю. Яны так і пішуць: «За тое, што застаўся глухім да просьбы людзей шафёра трэба пакараць, можа нават рублём, каб такіх фокусаў ён болей не выкідваў».    Прыняць меры ўздзеяння да вадзіцеля просіць у сваім пісьме ў рэдакцыю група рабочых заводаў аўтатрактарнага электраабсталявання і пластмасавых вырабаў. «2 красавіка, — пішуць рабочыя, — мы чакалі на прыпынку АТЭ аўтобус маршруту № 9. Сабралося многа людзей, бо было гэта ў пачатку пятай гадзіны, калі ўсе рабочыя пасля змены едуць дамоў. Па раскладу аўтобус не прыйшоў, яго затрымала пахавальная працэсія. Падыйшоў ён да прыпынку са спазненнем на 25 мінут. Пачалася пасадка, усе без разбору лезлі ў аўтобус. Адчынены былі і пярэднія дзверы. Вадзіцель, відаць, рашыў пацешыцца. Калі жанчыны пачалі заходзіць, ён зачыніў адзін бок дзвярэй, і пажылая жанчына аказалася заціснутай, а вадзіцель Барымака ў гэты час сядзеў і смяяўся. Не занончыўшы пасадку, ён паехаў».    Калі ў першы выпадку з пасажырамі можна ўпаўне згадзіцца, то тут ёсць што і запярэчыць. Так, вадзіцель не вінаваты, што прыехаў са спазненнем. А тоё, што ён усміхаўся, седзячы ў кабіне і назіраючы за пасадкай, яшчэ не даказвае злосных намераў. Дарэчы, у сваім тлумачэнні Барамыка піша, што ён папярэдзіў людзей, што павінен падыйсці яшчэ адзін аўтобус. I далей піша, што яму было не да смеху, калі ён назіраў за пасадкай.   Вось іменна аб гэтым трэба было задумацца аўтарам пісьма. Яны прызнаюць, што ў некаторай ступені не правы. А калі задумацца ўсур’ёз? У што ператвараецца пасадка на прыпынках, дзе сабралося многа пасажыраў? Там штурм, у літаральным сэнсе слова. Быццам аўтобус — гэта варожая крэпасць, якую абавязкова трэба ўцяць сілай. A сіла, як вядома, у маладых і здаровых. Вось і заціснулі пажылую жанчыну ў дзвярах так, што ні туды ні сюды.   Неяк крыўдна за наш горад і яго жыхароў, што не ўмеюць у нас захоўваць правілы агульнага жыцця. Зайздросна становіцца, калі ў другім горадзе назіраеш за роўнай чаргой, якая б ні была вялікая пасадка. Вось у нас бы так!  Вадзіцель і пасажыр. Так і хочацца яшчэ раз паўтарыць даўно вядомую ісціну аб узаемнай ветлівасці. Але пакуль мы па стаўлены перад фактам, што часцей скардзяцца ўсё ж пасажыры. Вось, напрыклад, яшчэ два пісьмы ў рэдакцыю. У адным расказана гісторыя пра грубасць вадзіцеля Скуратовіча, які ездзіў з экскурсіяй у Мінск, у другім — таксам непрыгожы выпадак, у якім у многім вінаваты вадзіцель Раховіч.   Як жа рэагаваў аўтобусна-таксаматорны парк на снаргі? Вадзіцаль Фафанаў атрымаў заўвагу. Барамыка, які не ўзяў пасажыраў каля завода АТЭ, папярэджан. Папярэджан таксама Раховіч. Скуратовіч зволіўся таму меры адміністрацыйнага уздзеяння да яго не былі прыняты.   У аўтобусна-таксаматорным парку ўсе здарэнні, якія адбываюцца на лініі, разглядаюцца. Іншая справа, што самое рэагаванне не заўсёды дзейснае. Кідаецца ў вочы, што ўсе адказы ў рэдакцыю, нагледзячы на тое, што выпадкі розныя, зроблены ледзь не пад капірку. Амаль усе парушальнікі, якія былі названы, за выключэннем Фафанава, аддзелаліся лёгкім спалохам. А ці прымаліся да іх меры маральнага ўздзеяння?   — Так, пра кожны выпадак мы паведамляем па нашаму радыёвузлу, — адказаў начальнік аддзела эксплуатацыі У. I. Бранцаў.   Але гучнагаварыцель слухаюць толькі рамонтныя рабочыя і тыя, хто знаходіцца ў дыспетчарскай. Аб разгледжаных скаргах не ведаюць толькі вадзіцелі, якім у любым выпадку не перашкодзіла б пазнаёміцца са здарыўшымся. Яны або ў рэйсе, або дома.  Аб yсіх здарэннях можна было б даведацца з насценнага друку, з выпуску чарговага нумару «Камсамольскага пражэктара». Такое ў аўтобусна-таксаматорным парку не практыкуецца. А шкада.

Б. КАЖДАН. «Камуністычная праца», 13 мая 1970 года.

Да ведама пасажыраў!

Да ведама пасажыраў!

   Расклад руху аўтобусаў па аўтастанцыі Барысаў на перыяд з 16 мая па 15 лістапада 1970 года. Назва маршруту / Час прыбыцця/ Час адпраўкі. Барысаў — Мінск / 11.55, 12.17, 12.42, 13.02, 13.27, 14.07, 16.12, 18.12, 17.27, 21.47, 22.47/8.00, 8.20, 10.00, 11.00, 13.20, 14.00, 14.50, 15.20, 16.00, 17.40, 18.50 Барысаў — Халопенічы / 12.40, 19.10 / 7.00, 13.30 Барысаў — Нядаль / 10.31, 18.31 / 11-00, 19-00 Барысаў — Лагойск — Мінск / 15.01, 22.16 / 6.00, 13.20 Барысаў — Кашчына / 9.36, 19.01 / 10.50, 20.00 Барысаў — Бягомль / 9.00, 13.34, 17.05, 21.24 / 6.30, 9.30, 14.25, 17.15 Барысаў — Вароўскае / 8.47 / 20.45 Барысаў — Мсціж / 14.30, 20.15 / 9.15, 15.00 Барысаў — Ухалода / 7.38, 11.36, 13.55, 16.10, 17.50, 19.35 / 6.00, 10.00, 12.20, 14.35, 16.15, 18.00 Барысаў — Мётча / 9.51 / 7.45 Барысаў — Чэрнеўка / 10.05, 11.35, 15.25, 18.05, 19.45, 22.35 / 6.00, 7.30, 11.20, 14.00, 15.40, 18.30 Барысаў — Раннае / 8.26, 10.36, 14.26, 16.36, 19.16 / 6.25, 8.35, 12.25, 14.35, 17.15 Барысаў — Прыямінскі АРЗ / 9.05, 11.10, 15.20, 18.05, 20.05 / 7.15, 9.20, 13.30, 15.30, 18.15 Барысаў — Мётча — Вяляцічы / 10.05, 16.15, 20.10 / 6.40, 9.40, 14.55, 17.50 Барысаў — Прыяміна — Веляцічы / 10.05, 16.15, 20.10 / 6.15, 12.15, 16.25 Барысаў — Бобр / 10.00, 13.40, 18.00, 21.40 / 6.30, 10.10, 14.30, 18.10 Барысаў — К. Слабада / 9.44, 13.49, 16.29, 19.24 / 7.25, 11.30, 14.20, 17.10 Барысаў — Блонь / 7.33, 9.04, 13.58, 15.33 / 6.05, 7.36, 12.30, 14.05 Барысаў — Плітчанка / 11.27, 18.22 / 9.10, 16.05 Барысаў — Бродаўка / 7.57, 13.02, 15.02, 19.37, 0.12 / 6.00, 11.05, 13.10, 17.40, 22.15 Барысаў — Старынкі / 10.16, 17.31, 22.11 /8.05, 15.20, 20.00 Барысаў — Навасёлы / 9.44, 22.59 / 6.00, 19.15 Барысаў — Барань / 13.21, 17.11 / 10.20, 14.10 Барысаў — Жыцькава / 18.53 / 17.40 Барысаў — Н.Сяло / 9.57, 17.27, 21.07 / 6.55, 13.55, 18.10 Барысаў — Зачысце / 12.37 / 10.05 Барысаў — Сялец / 11.03, 17.29, 22.08 / 6.30, 12.55, 17.35 Барысаў — Клетнае / 11.11, 21.36 / 6.30, 17.00 Барысаў — К.Слабада — Крацэвічы / 16.09 / 12.30 Барысаў — Траянаўка / 10.43, 16.43, 21.43 / 6.10, 12.10, 17.10 Барысаў — Ляхаўка / 9.20, 12.50, 15.50, 20.35 / 6.35, 10.00, 13.00, 17.50 Барысаў — Зембін / 10.20, 13.05, 14.58, 16.15, 18.25 / 7.45, 10.30, 12.40, 13.40, 16.20 Барысаў — Бараўляны / 11.10, 16.35, 21.45 / 6.25, 11.50, 17.00 Барысаў — Жортай / 11.03, 21.13 / 6.10, 16.20 Барысаў — Хаўхоліца / 15.40 / 12.50 Барысаў — В. Стахаў / 7.40, 13.35, 15.50 / 6.15, 12.00, 14.00 Барысаў — Чырвоны Кастрычнік / 10.00, 19.25 / 8.00, 17.30 Барысаў — Любачыха — Ляшчыны / па ЧЦ, НД 7.55, 16.05 / 6.00, 14.00 Барысаў — Любачыха — Зачысце / 8.49, 13.38, 16.50, 19.50 / 6.05, 11.00, 14.15, 17.15 Барысаў — Будзенічы / 10.50, 19.40 / 6.20, 15.10 Барысаў — Смалявічы / 9.58, 15.02, 18.47 / 6.50, 11.50, 15.30 Барысаў — Плешчаніцы / 9.43, 12.35, 17.33, 19.25 / 7.00, 10.10, 14.00, 17.40 Барысаў — Крацэвічы / 10.15, 14.15, 18.45, 22.35 / 6.30, 10.30, 15.00, 18.50 Барысаў — Жодзіна / 6.32, 8.35, 10.33, 12.57, 15.54, 18.04, 22.02 / 6.54, 8.00(НД) 8.48, 10.00(НД), 10.47, 12.00 (НД), 13.40, 14.00(НД), 16.09, 16:30 (НД), 18.20, 20.23 Барысаў — Зялёны Бор / 10.50 (НД), 16.40(НД) / 11.00(НД), 16.50(НД) * — Другая частка раскладу нажаль у архіве не захавалася.

Адміністрацыя АТП.

На скаргі пасажыраў адказвае дырэктар АТП У. І. СМЕХ

На скаргі пасажыраў адказвае дырэктар АТП У. І. СМЕХ

   3 прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць працаўнікоў горада і раёна, бадай, самае большае поле дзеяння ў работнікаў аўтобусна-таксаматорнага парка. Многім даводзіцца карыстацца аўтобусам па некалькі разоў у дзень.   Розныя па характару бываюць пасажыры, розныя адносіны да справы і ў работнікаў АТП. Калі акуратны, уважлівы вадзіцель, калі абыходлівы, ветлівы кандуктар, гэта прымаецца як норма, як належнае. Інкаш быць не можа.   А ўсё ж бывае інакш. Перастае курсіраваць аўтобус, асабліва на раённых маршрутах, доўга даводзіцца пасажырам чакаць на прыпынках, не заўсёды тактоўна паводзяць сябе кандуктары. 3 гэтым пасажыр ужо не жадае мірыцца. Яму патрэбна своечасова прыехаць на работу, не мае намеру цярпець ён нетактоўнасць вадзіцеляў, кандуктараў. I нясе паштальён у рэдакцыю скаргі.   Жыхары вёскі Крацэвічы пішуць, што часам з-за бездарожжа або па волі вадзіцеляў да іх, дзе апошні прыпынак, не даходзіць аўтобус. А тады парушаецца ўжо графік, шафер робіць прыпынак у Хаўхоліцы, калі ўздумае, тады і вяртаецца ў горад. Не ведаюць людзі, як ім прыстасавацца да парушанага графіка.    Аб парушэнні графіка руху аўтобусаў на лініі Барысаў — Бродаўка — Старынкі пішуць у рэдакцыю Ф. Шавярноўскі, I. Луцкевіч. Яны прыводзяць даты, выпадкі, калі вадзіцелі адмаўляюцца ехаць да апошняга прыпынку. Пытаюцца аўтары, ці ведаюць аб гэтых выпадках кіраўнікі АТП, ці кантралююць работу транспарту на лініях?     Такога зместу пісьмо атрымана ад І. Рэута, які паша, пра зрывы рэйсаў на маршруце Барысаў — Навішчына. Непакоіць гэтае пытанне жыхароў вёскі Сівіца.   А вось ад імя жыхароў вёскі Крынічкі грамадзянін Канашэвіч піша, што да іx вёскі ніяк не могуць пусціць аўтобус. Гэтае пытанне ніяк не можа вырашыцца на працягу некалькіх год.   Аўтар аднаго пісьма П. Каралёнак справядліва папракае кандуктараў, якія на гарадскіх маршрутах не аб’яўляюць назвы прыпынкаў. Праз пакрытым інеем вокны пасажыры зараз не бачаць, дзе ім патрэбна выхадзіць.   Пасажыры ў крыўдзе на вадзіцеля Амбросава, які будучы ў рэйсе, хоча бярэ пасажыраў, хоча — не. Бывае, што ад вёскі Вароўскае ён едзе да Мсціжа ўпустую, а людзі ідуць следам за машынай пешшу.    Грамадзянін Мікуліч аднойчы ніяк не мог дапрасіцца таксістаў, каб адвезлі яго да Кастрыцы. Адзін наадрэз адмаўляўся, другі спасылаўся, што машына няспраўная, хаця стаяў на стаянцы і чакаў пасажыраў.    Як рэагавалі на гэтыя скаргі ў аўтобусна-таксаматорным парку, паведамляе дырэктар яго таварыш Смех.    Парушэнні графікаў, адказвае ён, зрывы рэйсаў на ўказаных маршрутах адбываліся ў сувязі з нездавальняючым станам дарог. У выніку здараюцца шматлікія паломкі аўтобусаў. Так было і 11 кастрычніка мінулага года на маршруце Барысаў — Старынкі. Праўда, тут была дапушчана недакладнасць у рабоце дыспетчара Н. Бутвілоўскай, якая не закрыла маршрут на Старынкі. Аўтобус выйшаў са спазненнем на 40 мінут. За гэта Бутвілоўская панесла адміністрацыйнае пакаранне. У другі раз на маршруце Барысаў — Бродаўка рэйс быў сарваны павіне вадзіцеля Палякова, за што ён таксама панёс пакаранне. Будуць прыняты меры і да кандуктара аўтобуса № 35-13 Кляйміхінай, якая дапусціла грубасць у адносінах да пасажыраў.    У мэтах разгрузкі рэйсу па маршруту Барысаў — Бродаўка выдзяляецца дадатковы аўтобус да Блоні з адпраўкай з горада ў 17 гадзін 20 мінут.    На маршруце Барысаў — Сівіца — Слабодка і зараз нельга нічога вырашыць з-за дрэнных дарог. Што датычыцца парушэння графікаў, як здарылася гэта на маршруце Барысаў — Крацэвічы, то, безумоўна, вадзіцелі павінны лічыцца з пасажырамі. Дадзена ўказанне прытрымлівацца ўстаноўленых графікаў, калі нават і нельга даехаць да апошняга прыпынку. На гэта звернута ўвага і кантрольнай службы гаспадаркі. Маршрут да вёскі Крынічкі ўсё яшчэ нельга адкрыць з-за дрэнных дарог. Гэтае пытанне будзе разглядацца дадаткова.   Здараюцца выпадкі, калі вадзіцелі свавольнічаюць, парушаюць графікі без усякіх там аб’ектыўных прычын. За гэта ў адміністрацыйным парадку пакараны вадзіцелі аўтобусаў, якія працавалі ў снежні на маршруце праз вёску Любатоўшчына. Вадзіцель Амбросаў, аб якім піша Калакша. таксама панёс пакаранне і пазбаўлены 50 працэнтаў прэміі за снежань.   Звернута ўвага кандуктараў на неабходнасць аб’яўляць прыпынкі на гарадскіх маршрутах.   На сходзе вадзіцеляў легкавых таксі абмеркавана пісьмо Я. Мікуліча. Таксісты папярэджаны, што пры паўтарэнні падобных фактаў да іх будуць прыняты самыя строгія меры пакарання, аж да зняцця з работы. У гэтым выпадку вінаватых не ўдалося ўстанавіць, бо аўтар пісьма не ўказвае дату і час, калі ён звяртаўся да таксістаў.   Яшчэ раз хочацца звярнуць увагу на зрывы рэйсаў. Яны здараюцца на маршрутах раёна, былі выпадкі на маршруце № 3, аб якім, дарэчы, пішуць Цімафеева і Марозаў. Гэта здараецца ў асноўным з-за паломак машын на лініі, а своечасова замяніць іх не заўсёды ёсць магчымасць, і ўсё ж аўтобусны парк імкнецца зрабіць усё залежачае ад яго, каб не дапускаць частыя з’езды аўтобусаў з ліній. Галоўнаму інжынеру I. Луцкевічу таксама ўказана на неабходнасць прыняцця тэрміновых мер, каб своечасова праводзіўся рамонт сапсаваных машын і забяспечвалася запланаваная на лініі колькасць аўтобусаў.

«Камуністычная праца», № 11 (7580), Серада, 21 студзеня 1970 года.

Вакол аўтапасажыра

Вакол аўтапасажыра

  Аўтапасажыр патpaбуе павагі, шаноўных да сябе адносін!   Аб гэтым не раз пісалі, гаварылі. I звычайна апраўдвалі і апраўдваем справядлівыя патрабаванні пасажыраў наконт таго, што аўтобусы павінны хадзіць больш рэгулярна, што шафёры і кандуктары павінны быць ветлівей, што трэба захоўваць графікі pyxу і ліквідаваць штурханіну ў аўтобусах.   Жыхар вёскі Паляны Зембінскага сельсавета Мікалай Сцяпанавіч Саханевіч расказаў сумную і сорамную гісторыю. На аўтастанцыі ў Барысаве яго сын Аркадзь браў у касе два білеты да Палян. Кошт іx — 1 рубель, але касір Н. С. Муха не дала рэшты з траячкі.   Памылка? Можа здарыцца, але трэба разабрацца, папрасіць прабачэння. Касір не слухала хлопца, не паслухала і пасажыpaў, якія стаялі тут у чарзе і бачылі яе памылку. Непрыемны асадак ад несправядлівасці і няўважлівасці застаўся на душы.   3 гэтым фактам па просьбе рэдакцыі разабраліся ў аўтобусна-таксаматорным парку. Касір Н. С. Муха атрымала адміністрацыйнае спагнанне. Строга папярэджаны ўсе касіры аўтастанцыі, каб не дапускалі падобных выпадкаў. Грошы ў суме 2 рублі праз бухгалтэрыю будуць вернуты Саханевічу М. С.   Другое пісьмо — ад грамадзяніна Астроўскага Уладзіміра Кузьміча, які жыве па Гаранскаму завулку, дом 13-а. Ён піша, што садзіўся на аўтобус маршруту № 5 каля завода АТЭ, разам зайшоў і кантралёр. Маўляў, не паспеў яшчэ агледзецца і ўзяць білет (у яго быў 1 рубель і 3 капейкі), а кантралёр патрабаваў штраф. Завязалася спрэчка ў аўтобусе. Пасажыр спрабаваў даказаць сваю правату ў дыспетчарскай на чыгуначным вакзале, але там работнікі аўтобусна-таксаматорнага парка абаранялі свайго кантралёра…   Можна далей пераказваць пісьмо У. Астроўскага. Вядома, ён вельмі крыўдзіцца па работнікаў ATП. Называе сведкаў здарэння.   Разабраліся ў АТП і з гэтым пісьмом. Грунтоўнае тлумачэнне даў інспектар кантрольнай службы П. І. Дудараў. Сапраўды, 4 ліпеня ён меў сутычку з грамадзянінам Астроўскім. Але падзеі адбываліся зусім не так, як апісваў апошні. Астроўскі сеў у аўтобус маршруту № 5 і зусім не спяшаў браць білет. Кантралёр пачаў правяраць білеты, калі ад горада даехалі да стадыёна. Астроўскі паказаў, што ў яго ёсць адзін рубель і тры капейкі і што ён не паспеў размяняць грошы. Здаецца, апраўданне лагічнае, але ж Астроўскі справіўся недзе выпіць і ехаў у нецвярозым стане.   Штраф, бясспрэчна, быў узяты законна. А Астроўскі ў той жа дзень зноў папаўся ў аўтобусе (ужо маршруту № 7), зноў ехаў без 6ілета. I зноў лаяўся з кантралёрам, пагражаў «сустрэцца, калі пацямнее». Што датычыць сведкаў, названых ім у пісьме, дык гэтых людзей не знайшлі па ўказаных ім адрасах.   У тлумачальнай запісцы П. Дударава ёсць адно месца. Пасажыры ў аўтобусах выказваліся, што такіх хуліганаў, як Астроўскі, трэба здаваць У міліцыю. Справядлівасць такога патрабавання прызнаў і кантралёр. I трэба было сапраўды нецвярозага хулігана даставіць у выцвярэзнік. Там бы ён не адкруціўся штрафам у 1 рубель і не патрабавалася б дадатковае разбірацельства. За п’янства, хуліганства і непрыстойныя паводзіны ў грамадскіх месцах вінаватыя павінны несці адказнасць у поўнай меры.

«Камуністычная праца», №124 (7693), Пятніца, 7 жніўня 1970 года.


Вярнуцца да спісу артыкулаў>>