Гістарычныя даты:
1871 год, 16 лістапада – у Барысаў па чыгунцы прыбывае першы цягнік.
1913 год – наладжванне першых рэгулярных рэйсаў аўтобусаў паміж Барысавам і чыгуначным вакзалам у Новабарысаве.
1925 год – аднаўляецца рэгулярны рух аўтобусаў паміж цэнтрам Барысава і чыгуначным
вакзалам.
1971 год – На гарадскіх маршрутах з’яўляюцца першыя ЛІАЗ-677, адчыняецца маршрут № 14.
1971 год, 10 жніўня – У салонах гарадскіх аўтобусаў з’яўляюцца першыя кампосцеры.
1974 год – З Барысава на Менск замест дызеляў пускаюцца электрацягнікі.
1975 год, 1 ліпеня — пераход на бяскасавую сістэму платы за праезд у горадзе.
1980 год, 16 студзеня – ў Барысаве адкрываецца новы аўтавакзал па адрасе вул. Будаўнікоў, 35